Загрузка страницы

Пачатак лета, читает Людміла Сакравішчук

Стих Анатоль Грачанікаў Пачатак лета
Жывыя хвалі аксаміту
Плывуць за сонны небакрай.
У дудачкі звілося жыта
На добры, кажуць, ураджай.

Дасвеццем росы-самасеі
Згінаюць травы да зямлі.
He верыцца, што тут завеі
З вятрамі сцюжнымі гулі.

Усё расце, усё буяе
І на палетках і ў бары.
Ад сілы сокаў набракае
На ўзлеску нават пень стары.

Яго жывая карнявіна
Яшчэ не ведае спачыну.
I вось прыйшоў ён, дзень такі –
Адгонцы пырснулі ў бакі.

I сам я на пачатку лета,
Бліжэй да маладога свету,
А да цябе – яшчэ бліжэй.
Ты не журыся, усміхніся.
Глядзі, пяшчотна як спляліся
Адгонцы нашых мар-надзей.

Былі й між нас яны, завеі,
I замаразкі дзе-нідзе.
Але каханне
He слабее,
Цвіце каханне
I расце.

Видео Пачатак лета, читает Людміла Сакравішчук канала Irina Nagibina
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
22 мая 2021 г. 23:00:07
00:01:01
Яндекс.Метрика