Загрузка страницы

Leibonik — Сымон (Live)

Па матывах верша "Два скрыпачы" Віталя Рыжкова.

LEIBONIK: Сяргей Башлыкевіч, Ганна Рэзнік
Хор: Вольга Пятрова, Наталля Ісялёнак, Наталля Скалабан, Уладзіслава Шабеця, Алеся Селядцова
Аранжыроўка для хора: Герман Бранавіцкі
Аператар-пастаноўшчык: Аляксандр Алейнікаў
Гафер: Васіль Хвалюк
Гук: Андрэй Акатаў

Ля карчмы ў мястэчку ў хаце старой
На раскіданым ложку каля піяніна
Чарнабровая баба з пасмінкай сівой,
Аўдавелая ўвосень, народжвала сына.
Яна білася ў крыке, хтось нёс ёй вады,
Хтось бярэмам на кіпень нёс з сеняў галлё,
Яна ж выла й раўла немым голасам бы
Заблукаўшае ў лесе пад вечар цялё.
І суседкі ўжо шэптам раклі, быццам дзе
Матку з сынам назаўтра чакае магіла,
Яна ж коўдру да болю сціскала ў руцэ
І пад самую раніцу ўсё ж нарадзіла.
Ты мамін сынок, сымон малы,
Цёплы скрутак баба гайдала.
Ты мамін сынок, Сымон.

Тры хлапцы заступілі Сымону дарогу:
- Ходзь сюды, жыдзянё, не хавай свае вочы!
Дай нам скрыпку пад ногі сваю на падлогу,
Каб не мог зноў пілікаць ад ранку да ночы.
Зцерпіш гэта? Мо зцерпіш і ў морду тады?
Будзем біць, покуль рукі не дрыгнуць у стоме.
Нам бы волю - загінуў бы тут назаўжды,
Як твой бацька, забіты ў адэскім пагроме.
Ды змягчэй бог-сусвет: Хлопцы, ходу, гамон!
Пад п'яны смех тры постаці ў цемры сканалі,
І ляжаў на зямлі недабіты Сымон,
Побач - скрыпка, каторую недатапталі.
Ты мамін сынок, Сымон -
Гучала нібы праклён.
Ты мамін сынок, Сымон.

А калі вайна стрэлілі хорам гармат,
Сымон суткі з пляча не здымаў сваю скрыпку,
А назаўтра пайшоў сам у ваенкамат,
Як поп крыжык, сціскаючы ў жмені агітку.
Там яго запісалі: Сымон, трыццаць год,
Безпартыйны, жанаты, ёсць дзеці. Так з ліху
Стаў скрыпач на абцасы патрэсканых ботаў
Пад каманду людзей без музычнага слыху.
Жонка сохнуць вачам не давалі ні хвілі,
Дзеці ж тату Сымона маўчкі праважалі
Біць тых самых, што Сымку калісь не дабілі,
І таптаць тых, што Сымана не датапталі.
Ты мамін сынок, Сымон -
Чулася наўздагон.
Ты мамін сынок, Сымон.

Видео Leibonik — Сымон (Live) канала Siarhei Bashlykevich
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
9 марта 2021 г. 16:00:15
00:05:33
Яндекс.Метрика