Загрузка страницы

LEAR – Маветон

Мой новы рэліз «Маветон» дасяжны на стрымінгавых пляцоўках –https://ampl.ink/aX5yw

Прадакшн – https://www.instagram.com/oyk_production/
Запіс – https://www.instagram.com/everestmedia_pl/
Вокладка – https://www.instagram.com/tattoo_dollberg/ https://www.instagram.com/klacayu_po_...

LEAR у сацыяльных сетках:
Instagram - https://www.instagram.com/aleryvalerie/
TikTok - https://www.tiktok.com/@aleryvalerie_...
Telegram - https://t.me/lera_lear

Кантакты для сувязі: booking.lear@gmail.com
Неакуратна кідаюцца фразы на растанне
Камусьці стане балюча ў тайне, такія хістанні
Лепей сачы за тым, што кажаш
Выгляд зраблю, нібы ты яшчэ важны
Хоць і вядома, больш не значны
Я не буду шукаць адказы да тваёй непавагі
Губляць праз гэта свой сон, закранаць пытанні душэўнай раўнавагі
Больш эмацыйна не абслугоўваю тваю відавочную самаўлюбёнасць
Я пастаю за сябе сваім голасам
Я пастаю за сябе грунтоўна

Гэта не любоў, гэта не любоў
Не каханне, толькі брыдкі маветон
Гэта не любоў, гэта не любоў, гэта не любоў
Гэта не любоў, пара колкіх слоў, звон ад іх у вушах
Разганяе злосць, закіпае кроў, не магу трываць
Гэта не любоў, гэта не любоў, гэта не любоў

Бачыла сэнс у эмацыйных арэлях
Ты гайдаў мяне, было весела
Потым уніз галавой перавесіла
Грэблівасць стала галоўным падтонам гэтай нашай працэсіі
Тут я сказала досыць, мне больш не весела
Столькі разоў чула фразу “Лера, ты заслугоўваеш лепшага”
“Божа, да ён жа геній, як вы не бачыце” – я падкрэслівала
Можа і так, але ён – мудак
Хопіць губляць звышкаштоўны час
Я ўсвядоміла кожнае слова
Я добра ведаю сваю каштоўнасць

Гэта не любоў, гэта не любоў
Не каханне, толькі брыдкі маветон
Гэта не любоў, гэта не любоў, гэта не любоў
Гэта не любоў, пара колкіх слоў, звон ад іх у вушах
Разганяе злосць, закіпае кроў, не магу трываць
Гэта не любоў, гэта не любоў, гэта не любоў

Зламалася тут штосьці
Цяпер люблю растанні больш, чым спатканні
Ужо не цікава
Штосьці зламала
Сябе зламала

Гэта не любоў, гэта не любоў
Не каханне, толькі брыдкі маветон
Гэта не любоў, гэта не любоў, гэта не любоў
Гэта не любоў, пара колкіх слоў, звон ад іх у вушах
Разганяе злосць, закіпае кроў, не магу трываць
Гэта не любоў, гэта не любоў, гэта не любоў

Видео LEAR – Маветон канала LEAR
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
4 июля 2023 г. 4:45:35
00:02:51
Яндекс.Метрика