Загрузка страницы

Грамадзянін Рэспублікі Б - Памяркоўнае літанне

Не маўчыце
https://savelife.in.ua/donate/

Я грамадзянін Рэспублікі бедаў
Я грамадзянін Рэспублікі слёзаў
Мой пашпарт хіба што як корку ад хлеба,
Любіць ці ў дзяцінстве, ці ў старасці можна

Я грамадзянін Рэспублікі болю
Дзе звыклі цярпець усе наезды і кпіны,
Мае гарады пазасыпалі соллю
Я ураджэнец транзітнай краіны

* * *

Колькі ліць у кактёйль бензін, як пры стральбе не збіць дыханне
Больш за тыдзень мне даносіць мая стужка ў інстаграме
Колькі бежанцаў з усходу запусцілі малдаване
Калі доўгая сірэна - лепш ляжаць хавацца ў ванне

І пакуль былы мой сябра шчокі дзьме і дроча ў Сочы
іншы эмігрант з Данецку ў Кіеве не спіць у ночы.
За ўсіх тых хто у метро спіць на голым чамадане
Прачытаю перад сном памяркоўнае літанне

* * *

Я грамадзянін Рэспублікі бедаў
Я грамадзянін Рэспублікі злосці
Як быццам бы стронцый з чарнобыльскіх вежаў
Нянавісць асела глыбока ў косці
І покуль там смерць пагражае з нябёсаў
Хай топчуць мой пашпарт у брудзе і гноі
З двайным грамадзянствам краіны начосаў
І незалежнай рэспублікі мроі

Видео Грамадзянін Рэспублікі Б - Памяркоўнае літанне канала Siarhei Bashlykevich
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
4 марта 2022 г. 6:01:33
00:01:35
Яндекс.Метрика