Загрузка страницы

Беларускі мастацкі фільм "Людзі на балоце". 1 серыя

«Лю́дзі на бало́це» — беларускі мастацкі фільм, зняты ў 1981 годзе рэжысёрам Віктарам Туравым па аднайменным рамане Івана Мележа. Асноўная сюжэтная лінія — прыход савецкай улады ў глухую вёску, згубленую сярод палескіх балот. Прэм’ера фільма адбылася ў СССР 29 лістапада 1982 года. У тым жа годзе Віктарам Туравым зняты працяг карціны — «Подых навальніцы»[4].

Фільм быў адзначаны шматлікімі прэміямі і стаў унікальнай з’явай у нацыянальным экранным мастацтве. У творчасці кінарэжысёра фільмы паводле Івана Мележа былі вяршыннымі, з’яўляліся найбольш поўнай рэалізацыяй яго творчага патэнцыялу. У іх Віктар Тураў перадаў не экзотыку Палесся, а паказаў жыццё людзей, вартых павагі, працавітых, сумленных; жыццё ва ўсёй яго паўнаце — з жарсцямі, бедамі, нягодамі, каханнем і пакутамі.

Сюжэт
Першая серыя
Дзеянне адбываецца ў вёсцы Курані на Палессі ў 1926 годзе. Летняй раніцай вясковы хлопец Васіль Дзятлік збіраецца на сенакос, які знаходзіцца на балотах. Дзед Дзяніс збірае мёд. Увечары, пасля цяжкай працы на сенакосе з аднавяскоўцамі, Васіля кліча да кастра каля выпасу коней малодшы брат Валодзька. Васіль згаджаецца, але, каб распаліць касцёр, ідзе да суседскай кампаніі пазычыць вугольчык. Сын кулака Яўхім Глушак не хоча дзяліцца агнём, але яго бацька Халімон не дае разгарэцца спрэчцы. Адно аб’ядноўвае і багатых, і бедных: боязь банды Маслака, што нібыта была перакінута з Польшчы і аб’явілася ў суседніх вёсках. Несучы вугольчык да свайго кастра, Васіль сустракае аднавяскоўца Міканора, які толькі вярнуўся з войска. Той запрашае яго да свайго кастра, дзе ідзе гаворка пра маючы адбыцца перадзел зямлі, стварэнне камуны ў адной з вёсак і цяжкі лёс селяніна на забалочанай зямлі. Але Васіль дзякуе і ідзе далей, да сваіх. Урэшце, разам з Валодзькам і дзяўчынай Ганнай, Васіль распальвае свой касцёр.

Васіль дзякуе за вячэру і ідзе даглядаць каня, пакінуўшы касцёр. Ганна таксама пакідае кампанію ля кастра і ідзе за Васілём. Дзяўчына пачынае размову з хлопцам, просіць у яго прабачэння за тое, што часам смяялася з яго з-за знешняга выгляду, нібыта рознага колеру вачэй. Ганна адзначае, што хлопец добры і працавіты, але занадта маўклівы і баіцца дзяўчат. Раніцай Васіля і Ганну, якія разам заснулі каля кастра, будзіць Яўхім. Сын кулака сароміць Васіля, смяецца з яго, але бойкая Ганна востра адказвае Яўхіму.
Першае з’яўленне галоўнага героя ў кадры. Васіль (акцёр Юрый Казючыц) глядзіць на суседскую дзяўчыну Ганну.
Ідзе жніво, жанчыны цяжка працуюць з сярпамі ў руках. Нават немаўлят бяруць у поле, каб карміць іх, амаль не адрываючыся ад працы. Ганна, якая працуе ў полі з іншымі вясковымі жанчынамі, бачыць Васіля, што працуе побач з возам. Дзяўчына лагодна ўсміхаецца хлопцу, Васіль чырванее, але, натхнёны ўвагай Ганны, таксама ўсміхаецца ў адказ. Дзяўчына прапануе Васілю жбан з малаком, каб наталіць смагу. Бацькі, нібыта жартуючы, прапануюць ажаніць маладых.

Пасля працы моладзь бавіць час размовамі ля кастра пра ўсялякія жахі ды небыліцы, спевамі і смехам. Васіль жа адводзіць каня Гуза на балоты і ідзе на задвор’е, дзе з некаторага часу сустракаецца з Ганнай. Аднак сёння дзяўчына злуецца на Васіля з-за спазнення. Яна нават беспадстаўна раўнуе Васіля да дачкі Зайчыка. Але Васіль клянецца, што не разумее адкуль у дзяўчыны такія думкі. Ганна чуе ад хлопца няўмелыя, але шчырыя кампліменты. Уражаная, яна аднак не ўтрымліваецца, каб трохі не зачапіць Васіля. Збянтэжаны хлопец не ведае, як сябе паводзіць з Ганнай, што гаварыць ёй. Дзяўчына збіраецца дахаты, Васіль просіць яе застацца яшчэ трохі. Ганна аднак гаворыць, што хутка развіднее і трэба вяртацца да мачыхі. У апошні момант Ганна прама пытае Васіля, ці любіць ён яе. Васіль гаворыць, што любіць, і Ганна таксама прызнаецца ў каханні. Маладыя цалуюцца.

Ідзе вясковы сход, на якім сялян абавязваюць адправіць дзяцей у школу. Школа знаходзіцца ў другой вёсцы, і зноў паўстае даўняе пытанне аб будоўлі грэблі. Выступае Апейка, які распавядае пра перамогу над бандай Маслака і агітуе да будоўлі грэблі паміж Куранямі і Алешнікамі. Калі ён гаворыць сялянам, што грэблю трэба будаваць самастойна, усёй вёскай, чуюцца незадаволеныя нараканні. Але Апейка працягвае пераконваць сялян у неабходнасці будоўлі: людзі, адрэзаныя ад воласці, бывае, галадаюць, паміраюць ад хвароб, не дачакаўшыся дапамогі. У выніку супраць грэблі сярод сялян быццам нікога і няма, але працаваць яшчэ і на будоўлі грэблі ніхто не хоча.

Ноччу ў сваю хату забягае Ганна і будзіць бацьку Цімоха. Яна распавядае, што ў вёсцы з’явіліся ўзброены Маслак і бандыты, што выжылі. Яны некуды павялі Васіля, і Ганна хоча апавясціць аднавяскоўцаў. Напалоханая мачыха не пушчае Ганну з хаты, Цімох гаворыць, што Васілю нічога не зробяць. Бандыты вядуць Васіля да хаты Ахрэма Грыбка і стукаюць у дзверы. Ахрэму, які быў старшынёй на сходзе па пытанні аб перадзеле зямлі, пагражаюць смерцю і забараняюць працягваць працу па перадзеле. Ганна выбягае з хаты ў пошуках Васіля, якога знаходзіць хмурнага і абыякавага...

Видео Беларускі мастацкі фільм "Людзі на балоце". 1 серыя канала Ваш личный педагог
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
10 декабря 2023 г. 0:30:11
01:09:15
Другие видео канала
Мікола Лупсякоў. Апавяданне "Мэры Кэт". 2 частка. 7 класМікола Лупсякоў. Апавяданне "Мэры Кэт". 2 частка. 7 класПра Івана Мележа: перарваныя хронікі / Запіскі на паляхПра Івана Мележа: перарваныя хронікі / Запіскі на паляхМікола Лупсякоў. Апавяданне "Мэры Кэт". 1 частка. 7 класМікола Лупсякоў. Апавяданне "Мэры Кэт". 1 частка. 7 класГенрых Далідовіч. Апавяданне "Страта". 2 частка. 5 класГенрых Далідовіч. Апавяданне "Страта". 2 частка. 5 класМіхась Лынькоў. Аповесць “Міколка-паравоз“. Частка чатырнаццатая. Каравул! Палкоўніка ўкралі. 5 класМіхась Лынькоў. Аповесць “Міколка-паравоз“. Частка чатырнаццатая. Каравул! Палкоўніка ўкралі. 5 класПераказ па беларускай мове "Нечаканая сустрэча".  9 класПераказ па беларускай мове "Нечаканая сустрэча". 9 класВасіль Быкаў. Аповесць  "Жураўліны крык"  7-8 часткі.  8 класВасіль Быкаў. Аповесць "Жураўліны крык" 7-8 часткі. 8 класРадуйтесь каждому прекрасному моменту своей жизни, и тогда их обязательно будет больше и больше!!!Радуйтесь каждому прекрасному моменту своей жизни, и тогда их обязательно будет больше и больше!!!Васіль Быкаў. Аповесць "Жураўліны крык". 12-13 часткі. 8 класВасіль Быкаў. Аповесць "Жураўліны крык". 12-13 часткі. 8 класПравописание гласных в приставках пре-, при-Правописание гласных в приставках пре-, при-Мікола Лупсякоў. Апавяданне "Мэры Кэт". 4 частка. 7 класМікола Лупсякоў. Апавяданне "Мэры Кэт". 4 частка. 7 класНіл Гілевіч пра Яўгенію ЯнішчыцНіл Гілевіч пра Яўгенію ЯнішчыцНиколай Михайлович Карамзин. Повесть "Бедная Лиза". 9 классНиколай Михайлович Карамзин. Повесть "Бедная Лиза". 9 классФама Рамашка.  Першы колер вясны.  2 класФама Рамашка. Першы колер вясны. 2 класДыктант "Купалаўскі мемарыяльны комплекс" 9 класДыктант "Купалаўскі мемарыяльны комплекс" 9 класМіхась Лынькоў. Аповесць "Міколка паравоз". Частка пятая. Царскія арлы. 5 класМіхась Лынькоў. Аповесць "Міколка паравоз". Частка пятая. Царскія арлы. 5 класДиктант "В госпитале" 9 классДиктант "В госпитале" 9 классГенрых Далідовіч. Апавяданне "Губаты".  5 частка. 8 класГенрых Далідовіч. Апавяданне "Губаты". 5 частка. 8 класМікола Сурначоў. Верш "У стоптаным жыце". Для завучвання на памяць. 6 класМікола Сурначоў. Верш "У стоптаным жыце". Для завучвання на памяць. 6 класAнaтoль Бyтэвiч. Апавяданне ,,Як cacнa з бяpoзaй пacябpaвaлa‘‘. 4 класAнaтoль Бyтэвiч. Апавяданне ,,Як cacнa з бяpoзaй пacябpaвaлa‘‘. 4 класМіхась Лынькоў. Аповесць “Міколка-паравоз“. Частка пятнаццатая. Шчаслівыя хаўтуры. 5 класМіхась Лынькоў. Аповесць “Міколка-паравоз“. Частка пятнаццатая. Шчаслівыя хаўтуры. 5 клас
Яндекс.Метрика