Загрузка страницы

Канцэрт Вольнага хору, прысвечаны Ночы расстраляных паэтаў.

У гэты вечар будуць выкананыя творы на вершы забітых ноччу з 29 на 30 кастрычніка 1937 года Алеся Дудара, Цішкі Гартнага, Міхася Чарота, а таксама творы аўтараў, якія прайшлі праз прысуды, турмы, лагеры, вымушаную эміграцыю, але засталіся на беларускай культурніцкай глебе: Мікола Куліковіч, Наталля Арсеннева, Мікола Равенскі, Міхась Кавыль, Дзмітры Верасаў, Вольга Бурнос, Сяргей Новік-Пяюн ды іншыя.

Прагучаць творы кампазітара і дырыжора першага беларускага хору Уладзіміра Тэрраўскага, якога расстралялі ў 1938 годзе, а яшчэ творы сучасных кампазітараў, якія, нягледзячы на вымушаную эміграцыю, не згубілі сувязі з Радзімай і працягваюць змагацца, ствараць і прасоўваць беларускую культуру за мяжой.

Месца падзеі: Касцёл святога Аляксандра ў Варшаве (на плошчы Трох Крыжоў)
Час: 29 кастрычніка а 22:00 беларускага часу (20:00 польскага)

Падпісвайцеся на "Вольны Хор" у сацсетках:
○ YouTube: https://youtube.com/volnychor/
○ Telegram: https://t.me/volnychor
○ Instagram: https://www.instagram.com/volnychoir
○ Facebook: https://www.facebook.com/VolnyChoir

Падтрымаць “Вольны хор:
○ https://www.donationalerts.com/r/volnychor
○ праз сэрвіс Patronite: https://patronite.pl/VolnyChor
○ праз PayPal: volnychoir@gmail.com

https://volnychor.com/

Видео Канцэрт Вольнага хору, прысвечаны Ночы расстраляных паэтаў. канала VOLNY CHOR / ВОЛЬНЫ ХОР
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
30 октября 2023 г. 13:32:06
01:25:25
Яндекс.Метрика