Загрузка страницы

Славутасці і выбітнасці Беларусі - Лепшыя кадры VEDAJ.BY

Сайт праекта VEDAJ.BY - Славутасці, выбітнасці і турызм па Беларусі:
https://vedaj.by/

Гэтым відэа праект VEDAJ.BY адзначае своеасаблівы юбілей. Справа ў тым, што на канале апублікавана ўжо крыху больш за 400 відэа пра славутасці і выбітнасці Беларусі. Гэтым відэа я, аўтар канала, таксама падводжу своеасаблівыя датыхчасовыя вынікі. Зроблена шмат: знята і зманціравана больш за 400 відэа, яшчэ некалькі сотняў відэа знята і хутка будзе апублікавана. На чатырох мовах напісана некалькі сотняў артыкулаў пра славутасці і выбітнасці Беларусі. Дзясяткі тысяч фотаздымкаў выбітнасцяў і славутасцяў Беларусі папоўнілі мой архіў. Сярод гэтых фатаграфій ёсць шмат добрых кадраў. Маюцца фатаграфіі сусветна вядомых славутасцяў і зусім малавядомых архітэктурных помнікаў. Праца ідзе. У гэтым відэа я сабраў свае лепшыя фотаздымкі найважнейшых выбітнасцяў і славутасцяў Беларусі. Гэта відэа не створана дзеля таго, каб паказаць гэтыя славутасці. Яны вельмі падрабязна паказаны ў іншых відэа на канале. Гэтае ж відэа створана для таго, каб зацікавіць гледача тэмай беларускіх выбітнасцяў, а можа нават і заінтрыгаваць. Таму кадры дэманструюцца вельмі хутка. Дарэчы, відэа мае 120 кадраў на секунду, так што яго можна смела запавольваць ў 4 разы. Спадзяюся, што гэта відэа выклікае ў гледача жаданне паглядзець іншыя відэа з канала VEDAJ.BY, каб падрабязна разглядзець славутасці і выбітнасці Беларусі. А яшчэ больш я спадзяюся, што прагляд відэа выкліча ў гледача жаданне пабачыць гэтыя архітэктурныя помнікі на свае вочы. Спадзяюся таксама, што відэа дасць Беларусам нагоду для гонару за сваю краіну і яе спадчыну...

Видео Славутасці і выбітнасці Беларусі - Лепшыя кадры VEDAJ.BY канала VEDAJ.BY
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
18 октября 2020 г. 1:35:55
00:02:14
Яндекс.Метрика