Загрузка...

📌Жыць клопатамі пра людзей // «Свая зямля»

Раніца ў старшыні Ставокскага сельскага выканаўчага камітэта Наталлі Лазіцкай пачынаецца з шасці гадзін. На золку яе службовы «легкавік» па гулу матора пазнаюць вяскоўцы. Стараецца аб'ехаць усе сельскія населеныя пункты, вывучыць на месцы сутнасць сігналаў землякоў і на працягу дня разам з мясцовымі кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый аператыўна вырашыць жыццёва важныя праблемы. Сёння большасць іх тычыцца скошвання травы, рамонту дарог, пераходу на электрычнае ацяпленне.
Асаблівую ўвагу надае «гора-бацькам», якія трапілі ў залежнасць ад шкодных звычак. На кантролі іх лячэнне, санітарны парадак у доме і выхаванне непаўналетніх дзяцей. Чужы боль прымае кіраўнік сельсавета Наталля Лазіцкая, як свой. Выратаванне ні ў чым не павінных дзяцей, працаўладкаванне дарослых – гэтыя клопаты для яе галоўныя. За што і прызнана лаурэатам прэстыжнага рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года» ў намінацыі «Гаспадыня вёскі».
Якія ініцыятывы народных выбраннікаў падтрымлівае насельніцтва? Што дае ўзаемадзеянне са школай і сельгаспрадпрыемствам? Колькі доўжыцца рабочы дзень у старшыні сельсавета? Якія святы аб'ядноўваюць вяскоўцаў?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» на https://radio1.by/

Видео 📌Жыць клопатамі пра людзей // «Свая зямля» канала Первый национальный канал Белорусского радио
Яндекс.Метрика
Все заметки Новая заметка Страницу в заметки
Страницу в закладки Мои закладки
На информационно-развлекательном портале SALDA.WS применяются cookie-файлы. Нажимая кнопку Принять, вы подтверждаете свое согласие на их использование.
О CookiesНапомнить позжеПринять