Загрузка страницы

Духі зла ў Беларусі - хто такія? | #МагутныБожа | #Млын | #Беларусь #костёл #перемены

"І даў ім уладу над нячыстамі духамі.” (Мк 6,7; Мц 10,1)

Гэтыя словы з Евангелля вельмі важныя ў змаганні паміж дабром і злом.

Сёння ў Беларусі ў год так званага адзінства мы назіраем як улада праз такія крокі, як напрыклад татальная зачыстка медыйнага поля ад журналістаў, што адбылося ў мінулым тыдні, імкнецца пасадзіць за краты кожнага, і таго хто нават пад пагрозай навісшага над ім дручка сілавіка, выказвае сваю незгоднасць яднацца вакол “каштоўнасцяў" сфальсафікаваных выбараў, насілля і усеагульнай хлусні. Напэўна робячы зачысткі ад іншадумцаў, лічаць, што іх апаненты хіба зашмат Евангелля начыталіся, бо бачыш, уздумалася ім абіраць каштоўнасці праўды, свабоды і справядлівасці.

Той крызіс у якім апынулася беларускае грамадства, абсалютна не ёсць выпадковым. Да гэтай прорвы мы мэтанакіравана ішлі як мінімум апошнія чвэрць стагоддзя. Не вырваўшыся з путаў савецкай мінуўшчыны, дух камунізма закаранелы ў сэрцах і галовах шмат каго з беларусаў, усю краіну паслядоўна вёў да актуальнай трагедыі. Каб патлумачыць праблемы якія маюць месца сёння ў Беларусі безумоўна трэба звяртацца да іх вытокаў.

У Беларусі тое “што па сваёй сутнасці з’яўляецца сапасаваным", як казаў папа Пій ХІ пра камунізм у энцыкліцы Divini redemptoris (1937), працяглы час было вуглавым камянём у будаўніцтве краіны. Дзяржаўная ідэалогія яна ж наскрозь прасякнута савеччынай і духам камунізма. А камунізм – гэта зусім не бяскрыўдная хвароба, але “смяротная зараза, пранікальная ў самыя глыбокія клеткі грамадства якая падвяргае іх адназначнай гібелі"- пісаў папа Леў XIII (Rerum novarum 1891г). Дарэчы ў Латвіі прыхільнасць да камуністычных поглядаў, медыкамі дакладна прызнана псіхалагічным растройствам. Касцёл Каталіцкі разумеючы наколькі матэрыялістычнае вучэнне ёсць сур’ёзным ўвасабленнем зла, апроч ўзгаданай энцыклікі супраць камунізма, у 1949 г. выдаў таксама дэкрэт, у якім забараніў католікам падтрымоўваць гэту ідэалогію. Забарона ёсць настолькі катэгарычная, што калі хто яе аслухаецца, падпадае пад адлучэнне ад Касцёла.

Вядома, камунізм у любым выглядзе заўсёды ёсць варожы да касцёла і да правоў чалавека, непрызнанне апошніх ёсць прамой супярэчнасьцю з людзкой годнасцю на чым абапіраецца хрысціянская канцэпцыя чалавека. Сучасная ўлада ў Беларусі выкарыстоўвае амаль усе сімвалы з мінулага камуністычнага рэжыму ў СССР і актыўна змагаецца супраць любых іншых сімвалаў.

👍https://youtu.be/MSBif4U4hRk 🔥Тысячыгадовая спадчына хрысціянства ў Беларусі-падмурак будучыні.| #Иоан_Креститель🔥

І вось сёння вельмі красамоўна выглядаюць прыклады дзяржаўнага ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Касцёла. Яны на столькі яўныя і варожыя, што напэўна ўвойдуць у хрэстэматыі асвятляючыя царкоўна-дзяржаўныя зносіны у постсавецкіх краінах. Гэта сапраўды непаўторна. Свецкая ўлада пакланяючыся помнікам Леніна раздае загады веруючым, калі маліцца і як маліцца.

Аб гэтым сведчыць дэрыктыва аб малітве ў дзень 3 ліпеня і пасля публічна выказаная Лукашэнка беспасрэдная пагроза католікам за тое што моляцца не так як трэба, бо спяваюць гімн Магутны Божа. Нагадаю, гэта малітва мае 75-гадовую гісторыю і паўстала задоўга да Лукашэнка. Гімн вельмі гарманічна ўпісаўся ў хрысціянскі кантэкст і гучыць ва ўнісон біблейскіх псальмаў.

Папа Пій ХІІ падпісваючы дэкрэт супраць камунізма, падпісаўся пад тэкстам, які кажа аб небяспецы дэградацыі людзкой асобы, што крыецца ў матэрыялістычным вучэнні.
 Напэўна найгоршае, што зрабіла камуністычная ідэалогія, гэта тое, што чалавек амаль цалкам дабравольна адмовіўся прымаць удзел у вырашэнні будучыні свайго лёсу. У выніку адмаўляючыся ад адказнасці за сваё жыццё, праз сакрамантальнае “ад нас нічога не залежыць", пазбаўляўся каштоўнейшага дару свабоды Божага дзіцяці. Вось гэта і ёсць дэградацыя.

Там дзе адбываецца  дабравольная адмова ад Божай свабоды, непазбежна прыходзіць знявольванне ад д’ябла.
Сёння мы шмат задаем пытанняў шукаючы ў Беларусі выйсце з грамадска-палітычнага крызісу. Заўважу, без духоўных пераменаў у нашым жыцці ніякіх іншых пераменаў да лепшага быць не можа.
Важна зразумець якога ветра перамен мы чакаем.

Нам сёння трэба не толькі сімвалы і назвы меняць, альбо чыноўнікаў у крэслах, але трэба глыбінных пераменаў, якія пачынаюцца на ўзроўні духоўным.

Інакш атрымаецца так, як з той "Мінскай праўдай". У БССР – была рупарам партыі будучы галонеым абласным выданнем, сёння ж іх інтэрнэт старонка пераменавалася ў "млын". І скажу я вам, такое меліць, але пазастаецца верным даўнейшым традыцыям, а ў апошнім нумары бадай аж тры артыкулы, як на маю думку, прысьвяцілі мэце дэскрыдытацыі Касцёла, іерарха і гімна Магутны Божа. Ці ж гэта не дзейнасць зла?

І тут важна прагадаць, што хрысціяне маюць моц выганяць злых духаў. Гэтую ўладу Хрыстос дае тым, хто ідзе за ІМ абіраючы каштоўнасці Евангелля. Са злом няма чаго дыскутаваць, разважаць. Хрысціяне павінны ствараць свой парадак дня, а праз малітву, пост і пакаянне ў грахах камунізму - гнаць тых дэманаў, якія прыжыліся у сэрцах і галовах шмат якіх беларусаў.

Вось тады дабро і пераможа зло.

Видео Духі зла ў Беларусі - хто такія? | #МагутныБожа | #Млын | #Беларусь #костёл #перемены канала Ксёндз Барок
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
11 июля 2021 г. 16:29:31
00:16:39
Другие видео канала
Прямой эфир ТВ-канала EuronewsПрямой эфир ТВ-канала EuronewsМісія прарока і папярэджанне ад пракурора. | #священник преступник? #Беларусь #костёлМісія прарока і папярэджанне ад пракурора. | #священник преступник? #Беларусь #костёлЯк планавалі забіць Пазьняка. Роля Шэймана || Юры БеленькіЯк планавалі забіць Пазьняка. Роля Шэймана || Юры БеленькіАртём Шрайбман – впервые о личном. И о том, какие политики звали его в командуАртём Шрайбман – впервые о личном. И о том, какие политики звали его в командуАгульнае дабро - не пірог, які магчыма падзяліць на кавалкі.| #Беларусь_сегодня |#проповедь |#костёлАгульнае дабро - не пірог, які магчыма падзяліць на кавалкі.| #Беларусь_сегодня |#проповедь |#костёлСемейные приколы 2020 - как жить после свадьбы? Реакция тещи на выбор дочери... | Дизель Шоу, драмыСемейные приколы 2020 - как жить после свадьбы? Реакция тещи на выбор дочери... | Дизель Шоу, драмыЛукашенко и Силовики Переобулись / МЧСЛукашенко и Силовики Переобулись / МЧС#Ксёндз адказвае апанентам і ботам. | #Проповедь| #БеларусьСегодня  #церковь #костёл#Ксёндз адказвае апанентам і ботам. | #Проповедь| #БеларусьСегодня #церковь #костёлLIVE-канцэрт з Вільні / Маргарыта Ляўчук, Лявон Вольскі, Андрэй Павук і Сяргей KosmasLIVE-канцэрт з Вільні / Маргарыта Ляўчук, Лявон Вольскі, Андрэй Павук і Сяргей Kosmas#Адміністратыўны_працэс 24.23. | #Беларусь_сегодня. #священник - преступник?#Адміністратыўны_працэс 24.23. | #Беларусь_сегодня. #священник - преступник?#Ксёндз развіваецца. #Священник виртуальный.#Ксёндз развіваецца. #Священник виртуальный.Невзоров снова разобрал Лукашенко на запчасти | По нынешним законам в Беларуси - лет на 10Невзоров снова разобрал Лукашенко на запчасти | По нынешним законам в Беларуси - лет на 10Санкцыі пракурора - гэта спроба спыніць мой ютуб-канал. | #гонение_церкви #Беларусь| #священникСанкцыі пракурора - гэта спроба спыніць мой ютуб-канал. | #гонение_церкви #Беларусь| #священникСутнасьць рэжыму ў Беларусі: Асоба Лукашэнкі (ч.1) || Юры БеленькіСутнасьць рэжыму ў Беларусі: Асоба Лукашэнкі (ч.1) || Юры БеленькіСвятыни Беларуси. костел Святых Петра и Павла 1903г.  Старые ВасилишкиСвятыни Беларуси. костел Святых Петра и Павла 1903г. Старые ВасилишкиКто и как украл у беларусов выбор / Фальсификации как причина санкцийКто и как украл у беларусов выбор / Фальсификации как причина санкцийКАК ЖИВЁТ БЫВШИЙ ПАЛАЧ НЕМЕЦКОГО КОНЦЛАГЕРЯКАК ЖИВЁТ БЫВШИЙ ПАЛАЧ НЕМЕЦКОГО КОНЦЛАГЕРЯЯк размаўляць з прыхільнікамі гвалту? | #Протесты. #Репрессии. #Беларусь. #КостёлЯк размаўляць з прыхільнікамі гвалту? | #Протесты. #Репрессии. #Беларусь. #КостёлПажар у Будславе - знак часу? І калі ж будуць перамены?| #костёл_Будслав | #перемены_БеларусьПажар у Будславе - знак часу? І калі ж будуць перамены?| #костёл_Будслав | #перемены_БеларусьЖыццё - змаганне! Хто выйграе барацьбу ў Беларусі?| Костёл.Жыццё - змаганне! Хто выйграе барацьбу ў Беларусі?| Костёл.
Яндекс.Метрика