Загрузка страницы

Вожык — 9 мільёнаў [2020]

9 мільёнаў і адна – сказала Ева

Рэпер Вожык напісаў трэк «9 мільёнаў» пра моцных жанчын, пра моцны беларускі народ.
«У нас на кожнага Валера па сваёй Вераніцы». Не верце, калі вам кажуць, што нас мала. Мы разам, мы любім сваю краіну Беларусь і абавязкова пераможам!

Папярэдні хіт Вожыка быў таксама звязаны з выбарамі, але ж з больш сумным настроем і словамі, што ў соты раз абіраем Л.

Мы верым, што часы мяняюцца і ўсё праходзіць, а вы?

Адвеку мы спалі і раптам усталі
А як усталі дык выйшла што сябе не пазналі
І ў краі дзе не можна не адказаць на пытанні путане
Мы ўсё яшчэ верым што вясна настане
Нас зараз да халеры хоць і раней была ня мала
І адтуль з нябёсаў разам з тарасам за намі сочыць купала
Пясьняр расправіў плечы, бо на нас глядзець не агідна
Кабзару, я ж казаў табе, мае таксама ня быдла
Малая, ну чаго ты? Усё ў норме.
Ээээ Беларусь – ня горбісь.
Адзін за аднаго ня комплекс – гэта такі прынцып
У нас на кожнага Валера па сваёй Вераніцы.
Гэта, ведаеця, як кабету палапаць
Яны ўсё што хочаш знойдуць за тваёй канапай
Хаця не, ёсці адно выключэнне
За гэты час яна так і не знайшлі сабе там сумленне
ПР.
Вясна настане прыйдзе ў белым станіку
І мы гатовыя ўжо наспаткаць яе
Ты можаш падмануць лёс, але не нашыя насы
Я ў паветры чую пах вясны.
Вясна настане прыйдзе ў белым станіку
І мы гатовыя ўжо наспаткаць яе
Ты чуеш гоман віруе па раёнах –
Нас 9 мільёнаў.
2. Можа для іх гэта дзіў, але для нас нічога новага
Нас біятлон навучыў заўзець за жаночую зборную
Можаце паўжартам называць мяне нямецкім агентам
Але флейта заўжды была маім любімым інструментам
І тут усё проста, ня трэба на мяне злавацца
Мяне з малога вучылі – за дзяўчат трэба заступацца
І мы ня можам адступіць бо ўвесь свет глядзіць на нас
Мы пераўтворым ў рэнесанс наш рэзістанс
А той каму народ – народзец – іншародзец.
Гэта як біць сабе па руцэ, як плявацца ў калодзеж.
Я раней і сам ня думаў, што мы будзем змагацца,
Але мы прама зараз нарэшце робімся нацыяй.
Не трэба шкадаваць і лічыць нас беднымі
мы пераможам уладу лаяльных над кампетэнтнымі
Цяпер мы ведаем як ім адказаць на гэта
Ну вы же понімаете – неа
3. А я люблю Беларусь не хачу ні ў Расію ні ў Польшчу
І зараз нас большасць!
У нас ёсць гонар і розум, Сані і Натахі
А ў іх няма нічога акром нашага страху
А я дык даўно хацеў, можна мне троху прызнацца
Раней яшчэ мог але зараз так складана стрымацца
Вы такея прыкольныя што ну вас
Беларусь – Я люблю вас
Я люблю вас Віктар Юрычы, Сяргеі Сцяпанычы
Я люблю вас Салігорск, Бабруйск і Баранавічы
Я трошку разбіраюся – гэта праўда любоў.
Я люблю вас Слонім Масты і Магілёў
І ёсці такія людзі якіх я слухаць не раю
Яны кажуць пра тое што мы прайграем
Цяпер нас 9 мільёнаў – таму асвецім цемру –
9 мільёнаў і адна – сказала Ева

Видео Вожык — 9 мільёнаў [2020] канала YOUBEL TV
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
8 августа 2020 г. 13:32:08
00:03:09
Яндекс.Метрика