Загрузка страницы

Башлыкевіч — Fanø

Песня, кавалак якой я напісаў ў траўні на востраве Fanø.
Песня, якой я развітаюся з 2023.

...

Зноўку дурное надвор'е ў снежні
Праз шчыліны ў шыбах цяпло смокча вятрамі.
А што нам застанецца, калі скончыцца год?
Успамін, што было і што ёсць паміж намі.

Паміж намі краіны, лясы, кіламетры,
Паміж намі цяпла акіяны і боль,
Не ўратуе тут пах мандарынавай цэдры -
Напэўна, так і прыдумаў Поль Дзірак манаполь.

Каб не быць гэтай зімою ў адзіноце,
Cонца ўсход сустракаеш ў палеце.

Але з'ехаў твой цягнік,
Узняўся самалёт,
І кіроўца аўтобуса ў якім ты сядзіш
закасаў рукавы і палез пад капот.
І з ніякай станцый ў любым месцы света
Ні метро, ні маршрутка, ні нават ракета,
Ніводны транспарт ужо не ідзе
У тое месца і час, дзе я чакаю цябе.

Нічога не будзе, уключай перамотку,
Хай мінорныя песні гучаць на паўторы.
Увесь свет у расфокусе, але ведаеш, котку,
Шчасце жыве на нейкай на выспе ў моры.

На той выспе нерухома стаяць цыферблаты,
Непатрэбныя шчасцю каляндарныя святы.
Шчаслівым добра і без гэтай ільготы,
Святы болем сілкуюць адзінокіх самоту

Шмат знайшлі, шмат згубілі ў бруднае багне.
І горка, і цёпла. Куды мяне цягне?

З'ехаў мой цягнік,
Узняўся самалёт,
І кіроўца аўтобуса ў якім я сяджу
Закасаў рукавы і палез пад капот.
І з ніякай станцый ў любым месцы света
Ні метро, ні маршрутка, ні нават ракета
Ніводны транспарт ужо не ідзе
У тое месца і час, дзе ты чакаеш мяне.

Як бы сусвет не быў падобны да трамваю,
Дарогі і песні я сам абіраю.
Я не буду спяваць пра пустую надзею,
Покуль мне цёпла - дзялюся і грэю.

Видео Башлыкевіч — Fanø канала Siarhei Bashlykevich
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
31 декабря 2023 г. 9:04:11
00:03:19
Яндекс.Метрика