Загрузка страницы

Узорны фальклорны ансамбль “Святы Пакроў” ДУА “Сярэдняя школа № 30 г. Гомеля”

Дзіцячы фальклорны ансамбль “Святы Пакроў” створаны настаўнікам па харавым класе ДУА “Сярэдняя школа № 30 г. Гомеля” Сапожнікавай Вольгай Віктараўнай у 2013 годзе на базе ўзорнага фальклорнага ансамбля “Этнашкола «Традыцыя»”. Калектыў складаюць 16 удзельнікаў – вучні 5–10 класаў школы.
Дзейнасць ансамбля “Святы Пакроў” вылучаецца арганічным спалучэннем духоўных спеваў царкоўнай і народнай праваслаўнай традыцыі, а таксама ўзораў каляндарнай і сямейнай абраднасці ў разнастайнасці іх лакальных і рэгіянальных праяў на тэрыторыі Гомельскай вобласці. У рэпертуар калектыву ўваходзяць праваслаўныя трапары, канты, псальмы, народныя духоўныя вершы, паставыя песні, песні-балады, легенды, фрагменты каляндарна- і сямейна-абрадавых дзей, якія ўключаюць адметныя ўзоры песеннага, абрадавага, гульнявога і танцавальнага, у тым ліку дзіцячага фальклору Гомельшчыны.
Кіраўнік актыўна далучае навучэнцаў да этнаграфічнай працы, падчас якой у першую чаргу надаецца ўвага традыцыйнаму музычнаму і харэаграфічнаму матэрыялу, уласціваму Гомельскай вобласці, цікавым звесткам, фальклорным тэкстам. Калектыў ездзіць у экспедыцыі, цесна супрацоўнічае з установай “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”, дзяржаўнай установы культуры “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава”, Свята-Мікольскім мужчынскім манастыром. На занятках дзеці разам з настаўнікамі расшыфроўваюць матэрыял (праслухоўванне, запіс тэксту, разбор дыялектных асаблівасцей, нотны запіс, разбор інтанацыі, манеры выканання). Асобныя этапы вывучэння рэпертуару складаюць разбор па нотах, спевы сальфеджыа, праца над інтанацыйным строем, спевы шматгалосся (двух-, трохгалоснае гетэрафоннае і бурдоннае гукавядзенне), спеўнае выкананне з суправаджэннем скрыпкі, баяна, акарын, свісцёлак, ігра на народных інструментах (акарыны, рублі, свісцёлкі, бубен).
Канцэртныя праграмы ансамбля ўяўляюць цэласныя кампазіцыі, дзе гледачам прадстаўляецца традыцыйнае мастацтва ва ўласцівых яму сінкрэтычных формах – арганічным спалучэнні вуснага слова, спеўнага і інструментальнага выканальніцтва, танца, тэатра. Выступленні калектыву характарызуюцца зладжаным ансамблевым выкананнем, чыстым гучаннем у народнай манеры, натуральнасцю паводзін, што ўласціва народнай традыцыі.
Мэтанакіраваная праца выкладчыка дае паспяховыя вынікі, якія праяўляюцца падчас шматлікіх выступаў калектыву, удзелу ў гарадскіх, раённых, абласных, рэгіянальных конкурсах, фестывалях, семінарах.

Кіраўнік: Сапожнікава В.В.
2016 г.

Видео Узорны фальклорны ансамбль “Святы Пакроў” ДУА “Сярэдняя школа № 30 г. Гомеля” канала Iryna Hlushets
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
23 января 2018 г. 13:14:37
00:31:25
Яндекс.Метрика