Загрузка страницы

Relikt - Пра чорныя вочы (паводле твору М. Зарэцкага)

Мінскі world rock-гурт Relikt прэзентуе музычнае відэа «Пра чорныя вочы».
Кліп зняты да кампазіцыі, складзенай паводле апавядання рэпрэсаванага ў 1937 годзе беларускага пісьменніка Міхася Зарэцкага ў рамках мастацкага праекта інтэрнэт-партала TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія».
У кадры можна пабачыць унікальныя архіўныя дакументы: старыя фатаграфіі, выявы кніжных вокладак, даведку аб рэабілітацыі…
«Мы не хацелі рабіць нейкую пастаноўку, здымаць рамантычную гісторыю, а вырашылі прадэманстраваць сведчанні жыцця пісьменнікаў, выкрэсленых з памяці людзей: што выдаваліся кнігі, што людзі захапляліся гэтай літаратурай», - кажа лідар гурта Relikt барабаншчык Аляксандр Дземідзенка.
Доўгі час Міхась Зарэцкі - аўтар шэрагу псіхалягічных апавяданьняў, п’ес, аповесці «Голы звер», раманаў «Сцежкі-дарожкі» і «Вязьмо» - заставаўся сапраўдным літаратурным прывідам. Многія рукапісы Зарэцкага загінулі, у прыватнасці, гістарычная драма «Рагнеда» і працяг рамана «Крывічы». З гэтай прычыны музыкам нават прыйшлося звяртацца ў архіў, каб знайсці хоць бы нейкія матэрыялы. Між тым, у 20-я гады мінулага стагоддзя Зарэцкі быў літаратурнай зоркай: яго творы карысталіся вялікім попытам, а вострыя выступы ў прэсе жыва абмяркоўваліся.
Канцэртная прэзэнтацыя праекта «(Не)расстраляная паэзія», у якім разам з Re1ikt паўдзельнічалі гурты Vuraj, TonqiXod, Dzieciuki, Akute, Naka, а таксама Vinsent, Кацярына Ваданосава, Зміцер Вайцюшкевіч, Павел Аракелян, Лявон Вольскі, адбудзецца ў сталічным клубе «Бруге» 29 кастрычніка.
Relikt – гурт, які працуе ў напрамку world music, cпалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. У кампазіцыях каманды знітаваліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас. Калектыў з’яўляецца ўладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, Літве, Расіі.

Видео Relikt - Пра чорныя вочы (паводле твору М. Зарэцкага) канала Relikt
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
17 октября 2017 г. 12:13:47
00:04:08
Яндекс.Метрика