Загрузка страницы

Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні

Volya Dzemka Productions Presents
Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні
The Songs of Old Europe – Ancient Belarusian Folk Songs

Поўнаметражны дакументальны фільм аб знікаючых культурных традыцыях Беларусі.

https://www.belarusian-songs.com
www.facebook.com/belarusiansongs

Глядзець па-ангельску: https://www.amazon.com/Songs-Old-Europe.../dp/B07LCYMSVP/

У 2016 годзе, пасля пяці гадоў напружанай працы, мы завяршылі стварэнне фільма аб унікальнай культурнай спадчыне Беларусі, а дакладней – аб беларускіх народных песнях. Этнографы і фалькларысты лічаць іх найстаражытнейшымі песнямі на тэрыторыі Еўропы, якія дагэтуль можна пачуць у беларускіх вёсках у аўтэнтычным выкананні. На нашу думку, гэты неацэнны скарб сапраўды варты ўвагі.

На жаль, вельмі мала людзей нават у Беларусі ведаюць, наколькі старая
і ўнікальная наша спеўная культура. Беларускія песні ўспрымаюцца большасцю беларусаў як штосьці, што існуе выключна для бабуль.
Cучасная моладзь у большасці не цікавіцца народнымі спевамі, а між тым носьбіты сыходзяць, а разам з імі знікаюць і песні. Зараз большая частка аўтэнтычных выканаўцаў, якія прымалі ўдзел у стварэнні фільма,
з прычыны слабога здароўя больш не спяваюць, а некаторых ужо з намі няма.


У фільме прысутнічаюць унікальныя архіўныя кадры з пачатку і канца XX ст., экспедыцыйныя хронікі 1990-х гг., эпізоды рыцарскіх баталій і турніраў, знятыя на фестывалях сярэднявечнай культуры; ўсё гэта гарманічна паяднана з камп’ютарнай графікай і анімацыйнымі ўстаўкамі, а галоўнае – суправаджаецца якасна запісанай музыкай. Частка здымкаў ладзілася на Паўночным Захадзе Ціхаакіянскага ўзбярэжжа ЗША, дзе мы мэтанакіравана шукалі месцы, якія б нагадвалі беларускую прыроду. Эксклюзіўныя інтэрв’ю для стужкі далі такія адмыслоўцы, як этнамузыколаг Тамара Варфаламеева, гісторык Сяргей Трацяк, музыкі Іван Кірчук і Алег Хаменка. У саўндтрэк фільма ўвайшло больш за сотню старажытных песен у выкананні як аўтэнтычных спевакоў, так і шырока вядомых у Беларусі і па-за межамі гуртоў – этна-трыа “Троіца”, Guda, Vuraj ды інш.

Наша стужка прыняла ўдзел у шматлікіх фестывалях па ўсім свеце, была паказана ў ЗША, Мексіцы, Літве, Балгарыі, Канадзе, прадстаўлена на 23-м міжнародным фестывалі “Лістапад” у межах праграмы “Беларуская панарама” у 2016 г.; атрымала тытул “Лепшы дакументальны фільм” на канадскім кінафестывалі CIFF у 2016 г, а таксама платынавую ўзнагароду “Рэмі” на 50-м міжнародным кінафестывалі Wordfest-Houston у катэгорыі “Кінавытворчасць этнічных фільмаў і відэаматэрыялаў аб культуры” і шэраг іншых узнагародаў.

Гэта першы фільм пра беларускі фальклор, зроблены ў ЗША і менавіта для англамоўнага гледача. Фільм ствараўся на ўласныя грошы рэжысёра з дапамогай сродкаў, сабраных падчас правядзення краўдфандынгавай кампаніі.

На жаль, нам не ўдалося дамовіцца, каб стужку паказалі на беларускім тэлебачанні, але вельмі хацелася б, каб яна дайшла да шырокага кола гледачоў і, магчыма, камусьці адкрыла нешта новае, паказала Беларусь, дагэтуль яму не вядомую, ці забытую, – самабытную, з багатай спадчынай і вельмі кранальную. У стужцы адлюстравана сувязь і пераемнасць традыцый і сучаснасці, таму мы мяркуем, што фільм будзе цікавы і дарослым, і моладзі, і маленькім гледачам.

Прыемнага прагляду!
Воля Дземка і каманда Песень

Калі вы хочаце падтрымаць беларусаў, то зрабіць гэта можна па спасылцы: https://www.paypal.com/paypalme/VOLYAGROUP ці набыўшы нешта з нашай крамы https://www.teepublic.com/user/the-songs. Усе данаты, зробленыя бліжэйшым часам, пойдуць на патрэбы пацярпелых ад гвалту. Дзякуй♥️

Видео Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні канала Volya Dzemka
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
16 октября 2020 г. 22:00:11
01:00:01
Другие видео канала
Беларускiя народныя песнiБеларускiя народныя песнiBelarusian Folk Song "Ja Pryehau Kazachnka"Belarusian Folk Song "Ja Pryehau Kazachnka"Гісторыя Беларусі – "Песні старой Еўропы"Гісторыя Беларусі – "Песні старой Еўропы"ВИА "Песняры" - "Беловежская пуща" (1979)ВИА "Песняры" - "Беловежская пуща" (1979)Belarus Folk DanceBelarus Folk DanceХРЫСЦІЯНСКІЯ КАЛЯДНЫЯ ПЕСНІ   БЕЛАРУСКІЯХРЫСЦІЯНСКІЯ КАЛЯДНЫЯ ПЕСНІ БЕЛАРУСКІЯПесняры "Пагоня" ("Pahonia") 1993Песняры "Пагоня" ("Pahonia") 1993Беларускія гурты запісалі песьню-пратэст | Белорусские музыканты записали песню-протестБеларускія гурты запісалі песьню-пратэст | Белорусские музыканты записали песню-протестАлиса Супронова - Караблi (на белорусском) | Дмитрий КолдунАлиса Супронова - Караблi (на белорусском) | Дмитрий КолдунДевушка из Бразилии поет по-белорусски!Девушка из Бразилии поет по-белорусски!Беларускія народныя песні ў выкананні жыхароў вёскі ЧарнавокіБеларускія народныя песні ў выкананні жыхароў вёскі ЧарнавокіПесні старой Еўропы (ЦІЗЕР 3 хв)Песні старой Еўропы (ЦІЗЕР 3 хв)Калядная песня на Беларускай мове. Премия Дубко 15.01.18Калядная песня на Беларускай мове. Премия Дубко 15.01.18УШЛА, ПОТОМУ ЧТО НЕ ЕЁ ГИМНУШЛА, ПОТОМУ ЧТО НЕ ЕЁ ГИМНRelikt - Хадзіла Галота... (на аснове беларускай народнай песні)Relikt - Хадзіла Галота... (на аснове беларускай народнай песні)Ансамбль народнай песні і музыкі "Бабруйскія музыкі" | СПЯВАЕ БЕЛАРУСЬАнсамбль народнай песні і музыкі "Бабруйскія музыкі" | СПЯВАЕ БЕЛАРУСЬБеларускія песні: традыцыя адлегласці. Рэж. Арцём Лобач | Белорусские песни: традиция расстоянияБеларускія песні: традыцыя адлегласці. Рэж. Арцём Лобач | Белорусские песни: традиция расстоянияВяскоўцы з беларускім каверам на песню гурту "Ленинград" | "В Питере – пить", белорусский каверВяскоўцы з беларускім каверам на песню гурту "Ленинград" | "В Питере – пить", белорусский каверДакументальны фільм "Данчык", рэж. Галіна Навумчык / Данчик / Белорусские песниДакументальны фільм "Данчык", рэж. Галіна Навумчык / Данчик / Белорусские песниАлена Ланская «Белая ластаука» «Залатая калекцыя беларускай песнi» у Бабруйску СТВАлена Ланская «Белая ластаука» «Залатая калекцыя беларускай песнi» у Бабруйску СТВ
Яндекс.Метрика