Загрузка страницы

"Міласціны хачу, а не ахвяры" - вернасць у любві, лепш за малітву і пост.

Пост не ўяўляецца нам без самаадрачэння і ахвярнасці.
Але ж ахвярнасць трэба ўспрымаць уласціва згодна з прыкладам Хрыста, бо гэта не валюта, здабыўшы якую можна разлічыцца з Богам і набыць Божую пратэкцыю.
Бога не купіш ахвярамі, малітвамі і пастамі.

Ахвяра патрыярха Абрагама вучыць, што Богу прыналежыць усё і цалкам. А таму і сын яго Ісаак таксама прыналежыць Богу, бо Бог яго даў і Бог меў права прасіць яго ў ахвяру. І гэта праўда. Абрагам прымае праўду. Ён чэсны перад Богам.

Аднак Бог не хацеў смерці Ісаака.  Выпрабаванне Абрагама паказвае, што Бог насамрэч не ахвяраў хоча ад нас, але нашай вернасці. «Міласці хачу, а не ахвяры" (Мц 9,13) кажа Хрыстос.
Бог хоча прызнання, што Ён ёсць тым адзіным дзеля якога варта жыць! Ён і Яго слова мае быць у цэнтры ўвагі і жыцця чалавека. Вось такой яснай і зразумелай пазіцыі чакае ад нас Бог.

Можна шмат казаць пра ўласцівую і неўласцівую пазіцыю, што займае хрысціянін ў гэтым свеце. Лепш прыгадаць прыклад хрысціянскага біскупа і мучаніка, які і сёння ёсць узорам для біскупаў у прыняцці ўласцівай пазіцыі у грамадска-палітычных канфліктах.
Святы Кіпрыян Карфагенскі (ІІІ ст), перажываючы час пераследу хрысціянаў у Рымскай Імперыі, не пайшоў на супрацоўніцтва з свецкай уладай і прыняў мучаніцкую смерць. Рым ад яго не патрабаваў шмат, уласціва толькі аднаго, каб склаў ахвяру паганскім ідалам. Біскуп адмовіўся. Найперш перажыўшы двухгадовае дабравольнае выгнанне, пасля аднагадовае зняволенне і ўрэшце сустрэў мучаніцкую смерць.

Святы Кіпрыян Карфагенскі, біскуп і мучанік,казаў: «Бог не прымае ахвяру ў віноўнікаў разладу".  

Варта прыслухацца да яго слоў, бо яны пацверджаныя жыццём і прынесенай асабістай ахвярай мучаніцтва.
Ён, пазастаючыся верным Богу і праўдзе Евангелля,не быў прычынай разладу. Прычынай разладу ёсць адыход ад Праўды Божай. А ён заўжды трымаўся Бога і займаў ясную пазіцыю ва ўсіх канфліктах і грамадскіх і ўнутранацаркоўных. Ды умеў прынятыя рашэнні і свае дзеянні патлумачыць.

У энцыкліцы Fratelli Tutti папа Францішак піша: “Касцёл добра ведае, што ў гісторыі непазбежна ўзнікаюць канфлікты інтарэсаў паміж рознымі сацыяльнымі групамі і адносна іх хрысціянін мусіць займаць рашучую і паслядоўную пазіцыю.” (п.240).

Пост гэта час не толькі малітваў і ахвярнасці; пост гэта час,калі мы шукаем адказу на пытанне, якая мая пазіцыя ў свеце і перад Богам.
Хрысціянін, пакланяючыся Богу любві, не можа кланяцца ідалам беззаконня, насілля і хлусні.

Калі ж кланяешся ідалам, то колькі б не маліўся, не будзеш пачуты і ахвяры твае не прыме Бог.

Видео "Міласціны хачу, а не ахвяры" - вернасць у любві, лепш за малітву і пост. канала Ксёндз Барок
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
28 февраля 2021 г. 16:28:40
00:19:33
Другие видео канала
Як праваслаўнаму прыняць каталіцтва? Царква ці Касцёл, хто бліжэй Бога і народу? На чыім баку праўдаЯк праваслаўнаму прыняць каталіцтва? Царква ці Касцёл, хто бліжэй Бога і народу? На чыім баку праўдаЯк размаўляць з прыхільнікамі гвалту?Як размаўляць з прыхільнікамі гвалту?Манкурцтва - хвароба нашага народу. У ГУЛАГ за аздараўленнем.Манкурцтва - хвароба нашага народу. У ГУЛАГ за аздараўленнем.Папа, як спыніць вайну? Papa, how do you see your role when talking about Belarus? (RUS DE, ENG, PL)Папа, як спыніць вайну? Papa, how do you see your role when talking about Belarus? (RUS DE, ENG, PL)БЧБ, Хрыстос, футбол і ніякой палітыкі. Або хто сапраўдны экстрэміст?БЧБ, Хрыстос, футбол і ніякой палітыкі. Або хто сапраўдны экстрэміст?Голас паклікання. Размова з кс. Вячаславам БаркомГолас паклікання. Размова з кс. Вячаславам БаркомВам, Генеральная пракуратура, я , святар, выношу папярэджанне. (RUS, ENG, PL, DE)Вам, Генеральная пракуратура, я , святар, выношу папярэджанне. (RUS, ENG, PL, DE)«Перастаньце чыніць зло, навучыцеся рабіць дабро. Шукайце правасуддзя». (Іс 1,16-17).«Перастаньце чыніць зло, навучыцеся рабіць дабро. Шукайце правасуддзя». (Іс 1,16-17).Дакуль Бог будзе цярпець катаванні сілавікоў над беларусамі?Дакуль Бог будзе цярпець катаванні сілавікоў над беларусамі?Жыццё стабільнае і бесклапотнае - хрысціянскае?Жыццё стабільнае і бесклапотнае - хрысціянскае?Трагедыя - не само беззаконне, але нежаданне яго прызнаць.Трагедыя - не само беззаконне, але нежаданне яго прызнаць.Любая ўлада ад Бога, ці не? А ўлада сатаны і ўлада ў Беларусі ад Бога?Любая ўлада ад Бога, ці не? А ўлада сатаны і ўлада ў Беларусі ад Бога?Прабачэнне - першы крок на шляху да больш справядлівага грамадства.Прабачэнне - першы крок на шляху да больш справядлівага грамадства.Камінг-аўт хрысціянаў, якія сёння стаяць на баку зла - гэта толькі пытанне часу.Камінг-аўт хрысціянаў, якія сёння стаяць на баку зла - гэта толькі пытанне часу.Жыццё - змаганне! Хто выйграе барацьбу ў Беларусі?Жыццё - змаганне! Хто выйграе барацьбу ў Беларусі?Рубікон. Я святар Хрыстовы, а не "дорогой священнослужитель Лукашенки".Рубікон. Я святар Хрыстовы, а не "дорогой священнослужитель Лукашенки".Крыжовы шляхКрыжовы шлях"Не забудзем, не прабачым!" - гэта па-хрысціянску?"Не забудзем, не прабачым!" - гэта па-хрысціянску?Галадоўка і Божае слова.Галадоўка і Божае слова.Чаму мяне ніколі не запросяць на Усебеларускае народнае сабранне. І ці пайшоў бы я?😉Чаму мяне ніколі не запросяць на Усебеларускае народнае сабранне. І ці пайшоў бы я?😉
Яндекс.Метрика