Загрузка страницы

Мовафэст-2020 на Кастрычніцкай-16 (Live stream)

#MovaFest #мовафэст #Беларусь #Серый_Кот

22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) «Арт Сядзіба» пры падтрымцы генеральнага партнёра «Аліварыя» збірае разам 50 беларускіх кампаній, арганізацый, ініцыятыў і творчых калектываў, каб годна правесці маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

На шасці тэматычных пляцоўках «Мова Фэст»:

- пакажа і раскажа пра дасягненні беларускай мовы за апошнія 10 гадоў;
- збярэ разам бізнес і грамадскія ініцыятывы, актывістаў і творчую інтэлігенцыю, НДА і проста актыўных беларусаў, якія вучаць, падтрымліваюць, папулярызуюць і развіваюць беларускую мову;
- прадэманструе рэчы, з'явы, вырабы, розныя прадукты ды мастацкія творы, якія ствараюцца па-беларуску ці прысвечаныя беларускай мове;
- прэзентуе разнапланавасць і разнастайнасць носьбітаў беларускай мовы.

Афіцыйнымі партнёрамі «Мова Фэст» таксама сталі:

- Банк Дабрабыт, які пасля рэбрэндынгу ў 2019 годзе вялікую ўвагу надае падтрымцы беларускай мовы;
- букмекерская кантора Леон, якая мае паўнавартасную беларускамоўную версію сайта, актыўна падтрымлівае беларускі спорт, супрацоўнічае з беларускімі спартоўцамі і праводзіць рэкламныя кампаніі па-беларуску;
- партал Realt.by, гід па рынку нерухомасці Беларусі, які працуе над стварэннем беларускамоўнай версіі мабільнага дадатка RealtMobile;
- незалежны тэлеканал «Белсат»;
- Symbal.by — кампанія, якая займаецца папулярызацыяй і пашырэннем рэчаў ды з’яў, якія прысвечаны беларускай мове, культуры і гісторыі.

У гэтым годзе на 700 квадратных метрах культурнага хаба «ОК16» 22 лютага цэлы дзень будзе гучаць беларускамоўная музыка: фолк ад Сержука Доўгушава і гурта Vuraj, рэп ад Zrabi і Gleboki Smak, папулярная ад VAL, Ганны Шаркуновай, Марыі Ермаковай, Lear і Леры Яскевіч, рок ад гуртоў «Мутнаевока», Akute і хэдлайнера свята, які будзе абвешчаны 15 лютага.

Вядомыя людзі на адкрытай дыскусійнай пляцоўцы будуць абмяркоўваць разам з журналістам «Еўрарадыё» Змітром Лукашуком нацыянальную ідэю Беларусі, бізнесоўцы разам з журналістам «Нашай Нівы» Арцёмам Гарбацэвічам — беларускую мову ў беларускім бізнесе, а «Радыё Свабода» запросіць на прышчэпку беларускай мовы, мовазнаўца Вінцук Вячорка раскажа і пакажа, якія тыповыя, і часам смешныя, памылкі робяць пачаткоўцы ды як ад іх вылекавацца.

На прома-пляцоўцы генеральнага партнёра «Аліварыя» будзе размешчана фотазона «Аліварыя Багемскае Паровое», прысвечаная піву XIX стагоддзя «Багемія». З даты яго заснавання, 1864 год, і вядзе свой адлік «Аліварыя».

Моўны квэст дасць магчымасць усім наведнікам свята праверыць у нечаканых фарматах сваё веданне беларускай мовы, а «Мова Бар» – паслухаць з куфлем піва вершы сяброў ПЭН-Цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Увесь дзень будзе працаваць спартовая пляцоўка ад БК Леон, на ёй Віталь Гуркоў прадставіць майстар-клас «Тайскі бокс па-беларуску». Паралельна на стэндзе «Чырвонага крыжа» і «Тэрыторыі дапамогі» пройдзе майстар-клас па першай дапамозе, дзе будзе магчымасць па-беларуску павучыцца выратаванню жыцця дарослага і немаўляці ў выпадку спынення дыхання, даведацца, дзе можна прайсці навучанне першай дапамозе па Еўрапейскіх стандартах.

На дзіцячай пляцоўцы «Наша Ніва» прэзентуе свае часопісы «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!», а кампанія «Будзьма беларусамі!» прадставіць інтэрактыўную гульню-спектакль «Па слядах аднаго падання».

Вулічная пляцоўка з фудтракамі «Смачна ў роце» і прома-пляцоўка «Мова, грамадства, бізнес» з актыўнасцямі, стэндамі, гандлёвымі пунктамі ад партнёраў «Мова Фэст», а забаўляць гасцей свята беларускімі традыцыйнымі гульнямі, забавамі і танцамі будуць студыя «Варгін» і капэла «Колісьнія».
-------------------------------------------
Пожертвования каналу:
https://www.donationalerts.com/r/prohor_the_grey_cat

USDT (криптовалюта Tether) - 14cuP18GNf6JgNam9cbVuG2WgVxfqjzg43
BTC (Bitcoin) - 1CvYH3W9C4djYFAGvWE2g37pnsWSptN9p3
1JGTzAY2CirsrrjjGogKReejotGfbNfpWA
DOGE - DL1BYNfptu8AhPkZ3CMzxMCkvNSG6TNDSN
XRP (Ripple) - rfqXe2DShTNfcRtKZrYifkdHNnRRq4FJV2
WebMoney:
WMB - B282475240568;
WMR - R094431125663;
WMZ - Z644200569965;
WME - E403921852493;
WMK - K872531841386;
WMU - U259763296069;
WMX - X202532495898.
Payeer - P9500902
-------------------------------------------------
Запасной канал: https://www.youtube.com/channel/UCoTnIZpJNn86V7O_tmlibMw
Группа в Telegram - https://t.me/joinchat/H7x5oRHa77BEpfXcMakd0g
Новости канала в Telegram - https://t.me/SeryiKotNews
Наш канал в Discord - https://discordapp.com/invite/8mPgBtB
Periscop - https://www.pscp.tv/tonberry2007/1kvKpaeeyrdGE
Одноклассники - https://ok.ru/profile/589242331966

Видео Мовафэст-2020 на Кастрычніцкай-16 (Live stream) канала Серый Кот
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
22 февраля 2020 г. 23:33:57
07:27:09
Другие видео канала
Вручение премии Ежи Гедройца 2019Вручение премии Ежи Гедройца 2019IT бизнес в Беларуси, стрим с Николаем МасловскимIT бизнес в Беларуси, стрим с Николаем МасловскимИстория не закончится пока мост не будет сделанИстория не закончится пока мост не будет сделанБеларуско-украинские посиделки NEWБеларуско-украинские посиделки NEWСекреты беларуской электоральной кухниСекреты беларуской электоральной кухниСамый патриотический магазин Орши "Цудоўная крама"Самый патриотический магазин Орши "Цудоўная крама"Суд над художником Алесем ПушкинымСуд над художником Алесем ПушкинымШерлок Холмс Лукашенко, наука, Марианна Щеткина, шаманизм - Серый Кот Шоу выпуск №2Шерлок Холмс Лукашенко, наука, Марианна Щеткина, шаманизм - Серый Кот Шоу выпуск №2Декрет 1, тунеядство, пропаганда - Серый Кот Шоу №1Декрет 1, тунеядство, пропаганда - Серый Кот Шоу №1Пропаганда, зомбирование и образ жизни белорусов - Серый Кот Шоу №3Пропаганда, зомбирование и образ жизни белорусов - Серый Кот Шоу №3Митинг против декрета №3. Орша. 12.03.2017Митинг против декрета №3. Орша. 12.03.2017Последние новости Беларуси и мира #7Последние новости Беларуси и мира #73 июля - митинг Статкевича, что это было3 июля - митинг Статкевича, что это былоВыстава Алеся Мары "Зацьменне". Мінск "Тэрыторыя правоў" [backstage]Выстава Алеся Мары "Зацьменне". Мінск "Тэрыторыя правоў" [backstage]Последние новости Беларуси и мира #3Последние новости Беларуси и мира #3Как выглядит народный карантин в МГЛУ [backstage]Как выглядит народный карантин в МГЛУ [backstage]Каліноўскі. Першы беларускі бацькаКаліноўскі. Першы беларускі бацькаЗабытые жертвы банды Лукаша - Зайцев, Полякова, Корбан, Черкасова, БебенинЗабытые жертвы банды Лукаша - Зайцев, Полякова, Корбан, Черкасова, БебенинВстреча с Николаем Козловым. Гостиница ОршаВстреча с Николаем Козловым. Гостиница ОршаКомментарий Дмитрия Полиенко по апелляцииКомментарий Дмитрия Полиенко по апелляции
Яндекс.Метрика