Загрузка страницы

Písečná animace "Cesta". Пясочная анiмацыя "Шлях".

„Náš nový krátký film věnujeme všem Bělorusům, které bojovali a bojují. Vím, že jsme si tuto „cestu“ vytvořili sami. A teď si tím musíme projít. Bude lepší, když tu „cestu“ projdeme společně. Vždyť jen spolu jsme silní! Ať žije Bělorusko!"
Film vytvořili: Volha Safronava (umělkyně písečné animace) a Liza Chekanova (střih), Aliaksandr Yasinski (skladatel a hudebník) a Yana Shcharbakova (hudebník), Ales Plotka (autor básně) a Raman Padaliaka (čtení básně od Yanky Kupaly).
«Наш новы кароткi фiльм мы прысвячаем усiм беларусам, што змагалiся i працягваюць змагацца. Я ведаю, што гэты «шлях» мы стварылi самi. I цяпер мы павiнны яго прайсцi. Будзе лепш, калi мы пройдзем гэты «шлях» не паасобку, а разам. Бо толькi разам мы сiла! Жыве Беларусь!».
Фільм стварылі: Вольга Сафронава (мастак пясочнай анімацыі) і Ліза Чаканава (мантаж), Аляксандр Ясінскі (кампазітар і выканаўца) і Яна Шчарбакова (выканаўца), Алесь Плотка і Раман Падаляка (верш аўтарскі і Янкі Купалы адпаведна).

«Нашай ніве» — Янка Купала
Не загаснуць зоркі ў небе,
Покі неба будзе,—
Не загіне край забраны,
Покі будуць людзі.

Ночка цёмная на свеце
Вечна не начуе;
Зерне, кінутае ў ніву,
Ўсходзіць ды красуе.

Наша зерне — нашы думкі —
Не загінуць свету,—
Бліснуць краскай непаблеклай
Вечных агняцветаў.

З добрых думак, што мы кінем
На сваім дзірване,
Будзе ўнукам нашым жніва —
Доля, панаванне.

Беларускаю рукою
Светлай праўды сіла
Славу лепшую напіша
Бацькаўшчыне мілай.

Зацвіце яна, як сонца
Пасля непагоды,
У роўнай волі, ў роўным стане
Між усіх народаў.

Не загіне край забраны,
Покі жывы людзі,—
Не загаснуць зоркі ў небе,
Покі неба будзе!

[1911]
Future Perfect Continuous — Алесь Плотка

Нам застанецца толькі каханне
Пасля ўсіх рэвалюцый і ўсіх эпідэмій,
Усіх пратаколаў і ўсіх пахаванняў.
Смерцяў усіх імперый.

Нам застанецца толькі паветра,
І наша маўчанне ў паветры,
І на падлозе фетравай
Кроплі пытанняў веры.

Памяць пра клеткі і клетачкі,
Пра лініі і пра шнары.
Мятлікам б’ецца свечка.
Хлебны катаю шарык.

Кажуць адны, гэта карма,
Кажуць другія – інэрцыя.
Свет у прадчуванні фарбаў
Кахання, што нам застанецца.

14-15.03.2021, Kieŭ

Видео Písečná animace "Cesta". Пясочная анiмацыя "Шлях". канала Sand Artist Volha Safronava
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
27 декабря 2021 г. 18:43:02
00:06:01
Яндекс.Метрика