Загрузка страницы

ТЫДЗЕНЬ “З КУПАЛАМ У СЭРЦЫ” верш "Спадчына"

ТЫДЗЕНЬ “З КУПАЛАМ У СЭРЦЫ”
Факт чацвёрты
Па матывах паэмы Я. Купалы “Магіла льва” ў 1971 г. кінастудыяй “Беларусьфільм” быў зняты аднайменны мастацкі фільм. У аснове сюжэту – легенда пра ўзнікненне г. Магілёва, таму асноўныя здымкі адбываліся на Магілёўшчыне, у раёне старажытнага горада Крычава.
Па словах рэжысёра фільма В. Рубінчыка, ён з аператарам аб’ездзілі шмат месцаў у Беларусі і Расіі. У Крычаве іх зацікавілі вельмі маляўнічыя берагі р. Сож, разнастайны ландшафт, узвышшы, раўніны, палі, якія вельмі падыходзілі для здымак. Адну трэць карціны здымалі ў раёне в. Лабковічы, асобныя эпізоды – у раёне в. Бель на правым беразе р. Сож, а таксама ў самім Крычаве. У здымках масавых сцэн удзельнічалі працаўнікі лакаматыўнага дэпо Крычава, для масоўкі дружыны князя Усяслава, апранутых у “кальчугу”, прыцягвалі моладзь з пасёлка цэментавага завода, а ў адным з эпізодаў у ролі бацькі Машэкі знялі жыхара Крычава – В. Банчыкава, стогадовага старога, які жыў на вуліцы Жукоўскага.

На гэты раз прапануем вашай увазе філасофска-патрыятычны верш песняра “Спадчына”, падказаны аўтару складанай гістарычнай сітуацыяй, калі агрэсіўныя сілы некаторых краін зрабілі Беларусь арэнай ваенных дзеянняў і акупіравалі амаль усю яе тэрыторыю. Твор напісаны ў 1918 г., у час адыходу нямецкіх войск, калі, пасля анулявання савецкім урадам Брэсцкага міру, яны перадавалі беларускія землі палякам. Паэт балюча адчуваў трагедыю Бацькаўшчыны, прыгадваў ліхалецце Першай сусветнай вайны, выгнанне з родных мясцін мільёнаў людзей, сваё нядаўняе зняменне перад жорсткасцю і крывавай драмай сусветнай бойні. З гэтых настрояў і роздумаў і нарадзіўся верш аб ролі нацыянальнай гісторыі і культуры ў жыцці чалавека.

Видео ТЫДЗЕНЬ “З КУПАЛАМ У СЭРЦЫ” верш "Спадчына" канала Mogilev Regional Library
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
4 июля 2022 г. 11:29:06
00:01:32
Яндекс.Метрика