Загрузка страницы

Цябе, Бога, праслаўляем

Цябе, Бога, праслаўляем,
Табе, Пане, хвала вечна,
Неба і зямля сьпявае
Табе, Ойча векавечны.

Табе, Божа, ўсе анёлы,
З імі Моцы і Нябёсы,
Херубімы, cерафімы
Гімн хвалы адвечны ўзносяць.

Сьвяты, Сьвяты над сьвятымі
Бог магутны і ласкавы,
Над зямлёй і небам слыне
Неабсяжнасьць Тваёй славы.

I Апосталы, і вучні,
Хор прарокаў, поўны хвалы,
З імі мучанікаў лучнасьць
Аддаюць Табе пашану.

У сугучным хоры льецца
Па усёй зямлі наўкола
Табе хвала з нашых сэрцаў,
Сьпеў сьвяты Твайго Касьцёла.

Сына з Духам суцяшэньня,
Велічы Айца прамністай
Праслаўляе ўсё стварэньне, —
Валадар хвалы Ты, Хрыстэ.

Праз вякі гучыць няспынна
Сьпеў, што славіць Твае справы.
Пане, ад усіх правінаў
Захаваць нас будзь ласкавы.

Каб жа выбавіць сьвет цэлы
Праз свае сьвятыя раны,
Сын Айца спрадвечны, цела
Ты прыняў ва ўлонні Панны.

Зруйнаваў Ты брамы сьмерці,
На крыжы ёй вырваў джала,
Каб для ўсіх, хто ў Цябе верыць,
Радасьць вечная зазьзяла.

Праваруч Айца, у славе
Трон Твой, Збаўца наш адзіны,
Прыйдзеш зноў адтуль у яве,
Каб судзіць людскія чыны.

Грэшным Ты не дай загінуць, —
Будзь нам Збаўцам, не Суддзёю
I абмый нас ад правінаў
Дарагой сваёй крывёю.

Са сьвятымі, ў бляску моцы
Захавай Тваіх абраных,
Пане, збаў народ Твой, просім,
Благаслаў Тваіх падданых.

Шляхам нас вядзі бясьпечным
У нябесны Ерузалем.
Цябе, Валадар адвечны,
Мы штодзённа праслаўляем.

Не пакінь жа свайго люду,
Божа, без Тваёй апекі.
Пану веру, дык не буду
Асаромлены навекі.

Видео Цябе, Бога, праслаўляем канала брат Эмануэль
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
1 ноября 2016 г. 17:22:28
00:01:32
Яндекс.Метрика