Загрузка страницы

IQ48 - Сьвятло ў цемры (2007)

«Прэм'ер тузін 2006».
Вытворчасьць - Белсат TV (2007)

Навакольле ў сутоньні тоне,
Цемра лезе праз падваконьне,
Лезе ў душу ды сьлепіць вочы.
Цемра хоча, каб гэтае ночы
Не было. Ні сьвятла, ні надзеі,
Каб ня ведалі, хто мы і дзе мы.
Каб дарогу згубілі ў змроку.
І каб ні духу. Ні руху. Ні кроку.

Цемра хоча, каб ціха сядзелі па норах,
Каб палохаў газэтны шорах,
Каб са страху нам замкнула мову,
Каб забыліся простыя словы.
Толькі гэтак ня будзе, браце,
Каб нам у норах са страху памерці!
Ніколі цемра сьвятла ня згасіць!
Сьвятло ў цемры заўсёды сьвеціць!

Сьвеціць сьвятло ў цемры,
І цемра сьвятла ня згасіць!
Сьвеціць сьвятло ў цемры,
І цемра сьвятла ня згасіць!

Видео IQ48 - Сьвятло ў цемры (2007) канала TuzinFM
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
9 августа 2011 г. 1:45:10
00:02:29
Яндекс.Метрика