Загрузка страницы

Андрусь - Балеро

Каля выхаду з метро,
Ля цэнтральнай крамы,
Ты нібыта балеро
ў бясконцай драме.
Рукі ногі пры табе,
Галава на шыі,
Справу следчы камітэт
На цябе не шые.
Дык,
Што ж ты гора балеро
Ніткаю прышыты
Да парэпаных муроў
Гарадской арбіты.
Каля выхаду з мэтр
Ля цэнтральнай крамы
Разбаўляеш кроў віном
З вечара да рана

Рана, рана
Незагойная
З вечара да рана
Апантаны я.
Рана, рана
Незагойная
Ля цэнтральнай крамы
з пляшкаю віна.

Рану загаіць бухлом
Марна спрабавалі,
Калектыўны балеро
Танчыць Край на краі.
Годзе гора заліваць,
Паглядзі цвяроза,
Парадыгму памяняць,
Нам яшчэ не позна.

#takindang #культпратэст #культпротест #cultprotest

Даўно думаў напісаць песню пра менскую цэнтральную краму, гэта культавае месца. Раней, з прыяцелямі музыкамі, часцяком збіраліся ў Цэнтральным, пілі, размаўлялі за жыццё, елі слойкі. Шмат хто і дагэтуль застаўся, не выйшаў з той крамы, на жаль.

Видео Андрусь - Балеро канала Andrus Takindang
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
29 июня 2020 г. 14:15:20
00:02:00
Яндекс.Метрика