Загрузка страницы

Першая друкарня | Урокі гісторыі #7 з Андрэем Унучакам і Сяржуком Брышцелем

У 1553 годзе Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню, якая павінна была друкаваць Бібліі і іншую хрысціянскую літаратуру. Адным з першых выданняў Берасцейскай друкарні стаў “Малы катэхізіс” (1553 год). Гэта кніга ўяўляла сабой папулярны выклад асноваў хрысціянскай веры для дарослых і дзяцей. З Берасцейскай друкарні выйшаў таксама знакаміты “Берасцейскі канцыянал” або “Песні хвал Боскіх” 1558 года. Гэта быў першы друкаваны нотны зборнік у Беларусі. Выдатнае месца ў гісторыі кнігадрукавання ў Беларусі займае выданне Берасцейскай (або Радзівілаўскай) Бібліі ў 1563 годзе. Гэта Бiблiя не саступала лепшым еўрапейскiм узорам свайго часу. З Берасцейскай друкарні выходзіла не толькі рэлігійная літаратура. Тут быў надрукаваны трактат ”Размова паляка з лiцьвiнам”, а таксама юрыдычны дакумент “Артыкулы магдэбургскага права”. Усяго за час працы Берасцейскай друкарні было надрукавана больш за 40 кніжных выданняў рознага зместу і на розных мовах.

Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.

Видео Першая друкарня | Урокі гісторыі #7 з Андрэем Унучакам і Сяржуком Брышцелем канала Слухай Сюды
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
2 декабря 2023 г. 12:00:08
00:10:00
Другие видео канала
Яндекс.Метрика