Загрузка страницы

Навуковая спадчына Інстытута беларускай культуры. Гуманітарныя навукі

Віртуальная выстава выданняў. Навуковая спадчына Інстытута беларускай культуры. Раздзел 2

Раздзел выставы прысвечаны гуманітарным даследаванням, якія праводзіліся ў Інстытуце беларускай культуры

У 1926 г. пры Інбелкульце быў арганізаваны выдавецкі аддзел і адкрыта свая друкарня. Публікацыйную дзейнасць таксама стымулявалі такія навуковыя мерапрыемствы Інбелкульта, як Першы з’езд археалогіі і археаграфіі (студзень 1926 г.), Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі (лістапад 1926 г.), Першы і Другі ўсебеларускія краязнаўчыя з’езды (люты 1926 г. і люты 1927 г.). Вынікі іх дзейнасці былі адлюстраваны ў шэрагу выданняў: «Працы Першага зьезду дасьледчыкаў беларускае архэолёгіі і архэографіі», «Працы акадэмічнае конфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі», «Працы Першага ўсебеларускага краязнаўчага з'езду» і «Працы Другога ўсебеларускага краязнаўчага зьезду», а таксама ў матэрыялах асобных даследчыкаў, падрыхтаваных для гэтых мерапрыемстваў.
Гэтыя дакументы прадстаўлены ў другім раздзеле выставы.

Мовазнаўчыя і літаратуразнаўчыя даследаванні праводзіліся ў Інбелкульце такімі выдатнымі навукоўцамі, як Сцяпан Некрашэвіч, Язэп Лёсік, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Мікалай Байкоў, Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас), Іван Замоцін, Пётр Бузук, Павел Растаргуеў, Міхаіл Піятуховіч. Адным з інбелкультаўскіх даследчыкаў беларускай фанетыкі і дыялекталогіі быў Іосіф Воўк-Левановіч, які працаваў над укладаннем гістарычнага слоўніка беларускай мовы.
Гісторыяй, археалогіяй і этнаграфіяй у Інстытуце беларускай культуры займаліся такія выдатныя навукоўцы, як Уладзімір Пічэта, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Аляксандр Сержпутоўскі, Канстанцін Палікарповіч, Ісаакій Сербаў, Аляксандр Шлюбскі, Васіль Дружчыц. Адным з найбольш актыўных працаўнікоў Інбелкульта, у будучым дырэктар Бібліятэкі Беларускай акадэміі навук, быў гісторык Дзмітрый Іванавіч Даўгяла. З Даўгялам цесна супрацоўнічаў археолаг Аляксандр Ляўданскі.

У Секцыі мастацтва Інбелкульта даследаванні вяліся па трох кірунках – тэатральнае мастацтва, музычнае і прасторавае (меліся на ўвазе выяўленчае мастацтва і архітэктура).

У 1926 г. выйшаў у свет зборнік «Чатырохсотлецьце беларускага друку», прысвечаны гісторыі беларускага кнігадрукавання і выдадзены з нагоды чатырохсотгоддзя з выхаду кнігі «Апостал» Францыска Скарыны. У працы над гэтым выданнем прынялі ўдзел У. Пічэта, В. Дружчыц, Я. Дыла, Я. Лёсік, М. Шчакаціхін, М. Піятуховіч і І. Воўк-Левановіч.

Нягледзячы на важнасць і актуальнасць прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых даследаванняў для маладой беларускай дзяржавы, гуманітарныя навукі з’яўляліся вядучай галіной у навуковай дзейнасці Інбелкульта.

Уся выстава складаецца з пяці раздзелаў.
Азнаёміцца з ёй у віртуальным фармаце можна на старонках праекта ЦНБ НАН Беларусі Інбелкульт–100 (https://csl.bas-net.by/inbelcult/exhibition.html)

Наша група ў VK: https://vk.com/csl_by
Наша група ў Facebook: https://www.facebook.com/CSL.by
Наша група ў Інстаграм: https://www.instagram.com/cnbnanb/

Видео Навуковая спадчына Інстытута беларускай культуры. Гуманітарныя навукі канала ЦНБ НАН Беларуси
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
23 марта 2022 г. 17:47:17
00:11:24
Другие видео канала
Віды генеалагічных крыніц у дзяржаўных гістарычных архівах. ЛЕКЦЫЯ 7Віды генеалагічных крыніц у дзяржаўных гістарычных архівах. ЛЕКЦЫЯ 7Генеалагічная праца з тэматычнымі сайтамі і іх форумамі. ЛЕКЦЫЯ 5Генеалагічная праца з тэматычнымі сайтамі і іх форумамі. ЛЕКЦЫЯ 5Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: анонс найбольш важных кніжных выданняў. ЛЕКЦЫЯ 4Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: анонс найбольш важных кніжных выданняў. ЛЕКЦЫЯ 4Паходжанне і фарміраванне прозвішчаў жыхароў Беларусі. ЛЕКЦЫЯ 3Паходжанне і фарміраванне прозвішчаў жыхароў Беларусі. ЛЕКЦЫЯ 3Першыя крокі генеалагічнага пошуку.  Слова. Камень. Дакумент. ЛЕКЦЫЯ 2Першыя крокі генеалагічнага пошуку. Слова. Камень. Дакумент. ЛЕКЦЫЯ 2Библионочь в ЦНБ НАН Беларуси. 2023. КАК ЭТО БЫЛО!Библионочь в ЦНБ НАН Беларуси. 2023. КАК ЭТО БЫЛО!ЦЫКЛ ЛЕКЦЫЙ ПА ГЕНЕАЛОГІІ. Сфера генеалогіі. Асаблівасці даследавання радаводу сёння. ЛЕКЦЫЯ 1ЦЫКЛ ЛЕКЦЫЙ ПА ГЕНЕАЛОГІІ. Сфера генеалогіі. Асаблівасці даследавання радаводу сёння. ЛЕКЦЫЯ 1ТАБОЙ Я ЖЫЎ, ТАБОЙ ЖЫВУ...          #shortvideos #книги  #библиотека  #якубколас #литератураТАБОЙ Я ЖЫЎ, ТАБОЙ ЖЫВУ... #shortvideos #книги #библиотека #якубколас #литератураАлімпія Фульвія Марата. Навукова-папулярная лекцыяАлімпія Фульвія Марата. Навукова-папулярная лекцыя8 сакавіка short #popular_video #8марта #shortvideos #цнбнанбеларуси #библиотека8 сакавіка short #popular_video #8марта #shortvideos #цнбнанбеларуси #библиотекаАГАТА КРИСТИ - домохозяйка #short  #агатакристи # #факты   #книги #библиотекаАГАТА КРИСТИ - домохозяйка #short #агатакристи # #факты #книги #библиотека100 гадоў паэме Якуба Коласа "НОВАЯ ЗЯМЛЯ" # shorts #книги #цнб нан беларуси100 гадоў паэме Якуба Коласа "НОВАЯ ЗЯМЛЯ" # shorts #книги #цнб нан беларусиМалевич, которого вы не знали #shorts #искусство #малевич #черный квадрат #цнб нан беларусиМалевич, которого вы не знали #shorts #искусство #малевич #черный квадрат #цнб нан беларусиЧтение книг снимает стресс #shorts #книги #ученые доказали #цнб нан беларусиЧтение книг снимает стресс #shorts #книги #ученые доказали #цнб нан беларусиКультурны код: РАМЭА І ДЖУЛЬЕТАКультурны код: РАМЭА І ДЖУЛЬЕТАПрыжыццёвыя выданні ВІНЦЭНТА ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧАПрыжыццёвыя выданні ВІНЦЭНТА ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧАВасилий Суриков. ТОП 5 КНИГ О ХУДОЖНИКЕ #shorts #суриков  #искусство #shortvideos #топ5Василий Суриков. ТОП 5 КНИГ О ХУДОЖНИКЕ #shorts #суриков #искусство #shortvideos #топ5Уладзімір Караткевіч. "Зямля пад белымі крыламі". Гісторыя стварэння  нарыса.Уладзімір Караткевіч. "Зямля пад белымі крыламі". Гісторыя стварэння нарыса.Ирен Жолио КюриИрен Жолио КюриНавуковая спадчына Інстытута беларускай культуры. Інбелкульт і сучаснасцьНавуковая спадчына Інстытута беларускай культуры. Інбелкульт і сучаснасцьНавуковая спадчына Інстытута беларускай культуры. Даследаванні прыроды і гаспадаркіНавуковая спадчына Інстытута беларускай культуры. Даследаванні прыроды і гаспадаркі
Яндекс.Метрика