Загрузка страницы

Прыжыццёвыя выданні ВІНЦЭНТА ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА

Напрыканцы апісання - СПІС ЛІТАРАТУРЫ ПРА ЖЫЦЦЁ І ДЗЕЙНАСЦЬ В. ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА.

Да 215-й гадавіны з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі падрыхтавалі выставу “Жыве паміж намі дудар наш…”.
У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлена каля пяцідзесяці дакументаў, якія сістэматызаваны ў трох раздзелах.

Пачынаюць выставу прыжыццёвыя творы В. Дуніна-Марцінкевіча – “Сялянка”, “Гапон”, “Wieczernice i Obłąkany. Poezye”, “Цікавішся? – Прачытай!”, “Дудар беларускі, або Усяго патроху”, “Люцынка, або Шведы на Літве”.

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі захоўваюцца шэсць прыжыццёвых выданняў В.Дуніна-Марцінкевіча, якія выходзілі на працягу 1846–1861 гг.

У другім раздзеле выставы экспануецца друкаваная літаратурная спадчына пісьменніка 1907–2012 гг., у тым ліку пераклады яго твораў на беларускую, рускую, англійскую, нямецкую, іспанскую, балгарскую, польскую і іншыя мовы.

На паліцах самыя раннія выданні гэтага раздзела выставы – паэма “Гапон”, аповесці “Wieczarnicy”, “Ščeroūskije dažynki”, “Kupałła” і інш., якія выходзілі на працягу 1907–1910 гг. у друкарні К. Пянткоўскага (Пецярбург).

Экспануюцца выбраныя творы, творы 40–50-х гадоў мінулага стагоддзя, надрукаваныя ў Мінскім Дзяржаўным выдавецтве, Дзяржаўным Вучэбна-педагагічным выдавецтве Міністэрства асветы БССР. Сярод сучасных выданняў трэба вылучыць кнігу “Класіка: В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта… Тарас на Парнасе” (Мінск, 2008 г.), прымеркаваную да 200-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, і соты том выдання “Дунін-Марцінкевіч, В. Выбраныя творы” (2019 г.) кніжнага праекта “Беларускі кнігазбор”.

Завяршаюць экспазіцыю публікацыі літаратурных крытыкаў. Прадстаўлены даследаванні Г. Кісялёва, А. Мальдзіса, І. Навуменкі, С. Майхровіча, У. Содаля, Ф. Ястраба, Я. Янушкевіча і іншых літаратуразнаўцаў, якія распавядаюць пра жыццё і творчасць пісьменніка.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ ПРА ЖЫЦЦЁ І ДЗЕЙНАСЦЬ В. ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА:

1. Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча, Дзмітрый Дрозд, 2018;
2. Асветнікі Беларусі: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі, Эдуард Дубянецкі, 2018;
3. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч: сцэнарыст палескага балівуду (з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”), Андрэй Мельнікаў, 2017;
4. Невядомы Дунін-Марцінкевіч: дакументы да біяграфіі з Нацыянальнага гістарычнага архіва, 2011;
5. Марцінкевіч герба Лебедзь дакументы і матэрыялы пра класіка беларускай літаратуры XIX ст. Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, 2010;
6. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч: фотаальбом/укладальнік і аўтар тэксту Ф.А. Ястраб, 2008;
7. Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч: Жыццё і творчасць, Уладзімір Содаль , 1997;
8. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Іван Навуменка, 1992;
9. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча, Генадзь Кісялёў, 1988

Сайт ЦНБ НАН Беларусі: https://csl.bas-net.by/

Мы ў Facebook: https://www.facebook.com/CSL.by

Бібліятэка ў Instagram: https://www.instagram.com/cslnasb/

Видео Прыжыццёвыя выданні ВІНЦЭНТА ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА канала ЦНБ НАН Беларуси
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
1 февраля 2023 г. 11:31:17
00:07:43
Другие видео канала
Віды генеалагічных крыніц у дзяржаўных гістарычных архівах. ЛЕКЦЫЯ 7Віды генеалагічных крыніц у дзяржаўных гістарычных архівах. ЛЕКЦЫЯ 7Дзяржаўныя архівы і праца з імі і іх матэрыяламі. ЛЕКЦЫЯ 6Дзяржаўныя архівы і праца з імі і іх матэрыяламі. ЛЕКЦЫЯ 6Генеалагічная праца з тэматычнымі сайтамі і іх форумамі. ЛЕКЦЫЯ 5Генеалагічная праца з тэматычнымі сайтамі і іх форумамі. ЛЕКЦЫЯ 5Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: анонс найбольш важных кніжных выданняў. ЛЕКЦЫЯ 4Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: анонс найбольш важных кніжных выданняў. ЛЕКЦЫЯ 4Паходжанне і фарміраванне прозвішчаў жыхароў Беларусі. ЛЕКЦЫЯ 3Паходжанне і фарміраванне прозвішчаў жыхароў Беларусі. ЛЕКЦЫЯ 3Першыя крокі генеалагічнага пошуку.  Слова. Камень. Дакумент. ЛЕКЦЫЯ 2Першыя крокі генеалагічнага пошуку. Слова. Камень. Дакумент. ЛЕКЦЫЯ 2Библионочь в ЦНБ НАН Беларуси. 2023. КАК ЭТО БЫЛО!Библионочь в ЦНБ НАН Беларуси. 2023. КАК ЭТО БЫЛО!ЦЫКЛ ЛЕКЦЫЙ ПА ГЕНЕАЛОГІІ. Сфера генеалогіі. Асаблівасці даследавання радаводу сёння. ЛЕКЦЫЯ 1ЦЫКЛ ЛЕКЦЫЙ ПА ГЕНЕАЛОГІІ. Сфера генеалогіі. Асаблівасці даследавання радаводу сёння. ЛЕКЦЫЯ 1ТАБОЙ Я ЖЫЎ, ТАБОЙ ЖЫВУ...          #shortvideos #книги  #библиотека  #якубколас #литератураТАБОЙ Я ЖЫЎ, ТАБОЙ ЖЫВУ... #shortvideos #книги #библиотека #якубколас #литератураАлімпія Фульвія Марата. Навукова-папулярная лекцыяАлімпія Фульвія Марата. Навукова-папулярная лекцыя8 сакавіка short #popular_video #8марта #shortvideos #цнбнанбеларуси #библиотека8 сакавіка short #popular_video #8марта #shortvideos #цнбнанбеларуси #библиотекаАГАТА КРИСТИ - домохозяйка #short  #агатакристи # #факты   #книги #библиотекаАГАТА КРИСТИ - домохозяйка #short #агатакристи # #факты #книги #библиотека100 гадоў паэме Якуба Коласа "НОВАЯ ЗЯМЛЯ" # shorts #книги #цнб нан беларуси100 гадоў паэме Якуба Коласа "НОВАЯ ЗЯМЛЯ" # shorts #книги #цнб нан беларусиМалевич, которого вы не знали #shorts #искусство #малевич #черный квадрат #цнб нан беларусиМалевич, которого вы не знали #shorts #искусство #малевич #черный квадрат #цнб нан беларусиЧтение книг снимает стресс #shorts #книги #ученые доказали #цнб нан беларусиЧтение книг снимает стресс #shorts #книги #ученые доказали #цнб нан беларусиКультурны код: РАМЭА І ДЖУЛЬЕТАКультурны код: РАМЭА І ДЖУЛЬЕТАВасилий Суриков. ТОП 5 КНИГ О ХУДОЖНИКЕ #shorts #суриков  #искусство #shortvideos #топ5Василий Суриков. ТОП 5 КНИГ О ХУДОЖНИКЕ #shorts #суриков #искусство #shortvideos #топ5Уладзімір Караткевіч. "Зямля пад белымі крыламі". Гісторыя стварэння  нарыса.Уладзімір Караткевіч. "Зямля пад белымі крыламі". Гісторыя стварэння нарыса.Ирен Жолио КюриИрен Жолио КюриНавуковая спадчына Інстытута беларускай культуры. Інбелкульт і сучаснасцьНавуковая спадчына Інстытута беларускай культуры. Інбелкульт і сучаснасць
Яндекс.Метрика