Загрузка страницы

Місія прарока і папярэджанне ад пракурора. | #священник преступник? #Беларусь #костёл

“Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй…” (Мк 6, 4)

Ад апошняга майго відэа , “#Адміністратыўны_працэс 24.23.”, якое вышла 01.07.2021 і было прысвечана паходу ў Расонскі РАУС, бо супраць мяне ізноў вядзецца адміністртатыўны працэс, я гэтыя тры дні, як той старазапаветны Якуб змагаўся з Богам.
Я думаў, што я павінен сказаць цяпер, бо да ўсяго ж, у той самы дзень, калі знаходзіўся ў РАУС, адбылося спатканне з памочнікам Расонскага пракурора. Ён мне ласкава агалосіў афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння законаў, выдадзенае за подпісам першага намесніка пракурора Віцебскай вобласці Шапавалава Дз. А.
Калі чытаўся той грозны тэкст, у мяне склалася ўражанне, што мяне спрабуюць абвінаваціць у экстрэмізме, распальванні варожасці, у прапагандзе фашызму, непавазе да дзяржавы, ў распаўсюдзе паклёпу на дзяржслужачых і нявернай інфармацыі пра фальсіфікацыі выбараў, а, нават, непавазе да мітрапаліта Веніяміна і няверы ў вялікую перамогу, што сьвяткуецца 9 мая.
Гэта ўсё ўзгадваю па памяці з пачутага, бо на рукі мне нічога не выдалі, бадай, сакрэтны дакумент атрымаўся.

Вось цяпер сяджу і думаю, з чаго пачынаць і што выпраўляць…
Або і нічога не трэба выпраўляць, бо насамрэч я ж ніякіх законаў РБ не парушаў і не планую парушаць- я ўсяго толькі прапаведую Евангелле і афіцыйнае вучэнне Касцёла.

А калі ж яно, на думку шаноўнага пракурора, ёсць варожае для ідэалогіі і ўсталяванага рэжыму ў РБ, то можа трэба ідэалогію і рэжым той мяняць, а не мне мяняцца. Бо Евангелле, сапраўды, можа быць небяспечнае для ідэалогіі і рэжыму, але ж ніяк не для народа беларускага.

Я думаў, ці варта звяртаць увагу на гэта “папярэджанне”, але слова Божае, якое гучыць сёння ва ўсіх Касцёлах, пераконвае мяне ў тым, што варта.
Бог прароку Эзэхіэлю, які жыў у VI ст. да нараджэння Хрыста казаў: “ Я пасылаю цябе да сыноў Ізраэля, да народа адступнікаў, які ўзбунтаваўся супраць Мяне. … Тыя, да каго Я цябе пасылаю, гэта сыны з упартым тварам і жорсткім сэрцам.” (Эз 2, 2-5)

А значыць і я, як святар Касцёла, маю прапаведваць слова Бога не толькі вернікам, але і тым, хто далёка Бога і сказаць ім яшчэ раз словы іншага прарока: «Перастаньце чыніць зло, навучыцеся рабіць дабро. Шукайце правасуддзя». (Іс 1,16-17)

Вельмі шкада, што пракуратура не заўважае таго, што мой ютуб-канал праходзіў грунтоўную праверку, было зроблена з дзесятак дзяржаўных экспертыз па зместу рвзмешчаных матэрыялаў і нічога не было знойдзена крымінальнага, ў выніку 9 чэрвеня 2021г СК напісаў афіцыйнае пісьмо і праінфармаваў, што складу злачынства па арт. 130, 188, 367, 368, 369, 369ч.3, 370 няма. А тут вось раптоўна, 25 чэрвеня 2021 г., пракуратура зноў знаходзіць сыстэматычную небяспеку парушэння мной законаў.

Шкада таксама,  што пракуратура РБ не прыслухалася да майго звароту, які я агучыў у відэа ад 20.11.2020 "Вам, Генеральная пракуратура, я , святар, выношу папярэджанне." Праўда, за гэты час змяніўся генеральны пракурор, але ж пасланне не губляе сваёй актуальнасці. У ім заклікаў кожнага пракурора да захавання прынцыпу справядлівасці і закону.
І так атрымоўваецца, што лік зраўняўся 1:1.

Безумоўна, я разумею, што пракуратура не жартуе і мяне хоць невінаватага, могуць назначыць злачынцай. Толькі ў такім выпадку  экстрэмізмам прыдзецца назваць і заклік да пакаяння ў злачынствах распальваннем варожасці;  нянавісць да зла, беззаконня і насілля - прапагандай фашызму; змаганне ў роўнай ступені з кожным аўтарытарным і таталітарным рэжымам, нават з тым, прыхільнікі каторага перамаглі нацызм і фашызм пад-час другой сусветнай вайны- непавагай да царкоўных іерархаў; сарказм над малітвеннікамі, якія разбіваюць лоб у паклонах, але паклоны аддаюць не Богу-неверай у Вялікую перамогу; патрабаванне адкрыць архівы, бо ёсць жаданне пазнаць гісторыю трагедыі вайны, каб ніколі зноў не паўтарыўся той жах на нашай зямлі.

Разумею, што ў сённяшні час і гэта можа быць не праблема. Аднак, пераварочваннем сэнсу фундаментальных паняццяў дабра і зла, насамрэч, нічога не паменяеш. Бо і так мы ўсе ведаем на чыім баку ёсць Праўда.

А таму я смела заяўляю: я супраць культа вайны, на чым,на жаль, будуецца дзяржаўная ідэалогія, я супраць і сёння шуканьня выдуманых ворагаў і распальвання канфліктаў. І сёння Беларусь яшчэ можна вывесці з грамадска-палітычнага крызісу, не праліваючы масава кроў беларусаў.
Я не за знішчэнне ворагаў, я за захаванне правоў кожнага чалавека!
А,калі хочаце шаноўныя супрацоўнікі пракуратуры пабачыць галоўнага вашага ворага, то не шукайце іх сярод святароў, а прыглядзіцеся ў люстэрка. У ім той, хто мае ворагаў, свайго ворага і пабачыць.

Я ж на сваім ютуб- канале заклікаю да вяршэнства закону, да быцця чалавекам і ўсебеларускага дыялогу.
Разумею, што сёння гэта і ёсць асноўная мая віна.
Бо ў дзяржаве, ў якой раптам стала не да законаў, да чалавечнасці падаўна справы няма, тым больш няма жадання пачуць іншага.

Видео Місія прарока і папярэджанне ад пракурора. | #священник преступник? #Беларусь #костёл канала Ксёндз Барок
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
4 июля 2021 г. 13:19:40
00:16:39
Другие видео канала
Санкцыі пракурора - гэта спроба спыніць мой ютуб-канал. | #гонение_церкви #Беларусь| #священникСанкцыі пракурора - гэта спроба спыніць мой ютуб-канал. | #гонение_церкви #Беларусь| #священникУ белорусов есть враг опаснее ЛукашенкоУ белорусов есть враг опаснее ЛукашенкоЯк прайшоў Дзень Незалежнасці ў Беларусі. Навіны 3 ліпеня | Как прошел День Независимости в БеларусиЯк прайшоў Дзень Незалежнасці ў Беларусі. Навіны 3 ліпеня | Как прошел День Независимости в Беларуси#Салідарнасць па-беларуску. Каін не беларус.| #Костёл и политика. #проповедь.#Салідарнасць па-беларуску. Каін не беларус.| #Костёл и политика. #проповедь.Сказки режима о переворотах / Военная техника на границах / Провокации спецслужбСказки режима о переворотах / Военная техника на границах / Провокации спецслужбЧАЛЫЙ: захват бизнесов и СМИ, новые санкции и страхи Лукашенко | Чалый LIVE #13ЧАЛЫЙ: захват бизнесов и СМИ, новые санкции и страхи Лукашенко | Чалый LIVE #13Царква захварэла. Прапаведніка на спачын 9чэрвеня 2021.| #Епископ_Артемий | #Синод_БПЦ и #Беларусь.Царква захварэла. Прапаведніка на спачын 9чэрвеня 2021.| #Епископ_Артемий | #Синод_БПЦ и #Беларусь.#Ксёндз адказвае апанентам і ботам. | #Проповедь| #БеларусьСегодня  #церковь #костёл#Ксёндз адказвае апанентам і ботам. | #Проповедь| #БеларусьСегодня #церковь #костёлЛукашенко собрался сбежать в Китай !Лукашенко собрался сбежать в Китай !Касцёл які маўчыць, ідзе на Іюдаву здзелку. #Пяцідзесятніца.| #Энциклика о Церкви и Германском РейхеКасцёл які маўчыць, ідзе на Іюдаву здзелку. #Пяцідзесятніца.| #Энциклика о Церкви и Германском РейхеНа арэлях эскаляцыі/На качелях эскалацииНа арэлях эскаляцыі/На качелях эскалацииАперацыя "Шлюз": мігранты на раніцу – санкцыі на абед | Как клан Лукашенко зарабатывает на границеАперацыя "Шлюз": мігранты на раніцу – санкцыі на абед | Как клан Лукашенко зарабатывает на границе#Адміністратыўны_працэс 24.23. | #Беларусь_сегодня. #священник - преступник?#Адміністратыўны_працэс 24.23. | #Беларусь_сегодня. #священник - преступник?Каштоўнасці Евангелля - падмуркі Еўропы. | #Беларусь | #костёл |#Апостолы Пётр і Павел. #демократияКаштоўнасці Евангелля - падмуркі Еўропы. | #Беларусь | #костёл |#Апостолы Пётр і Павел. #демократияТысячыгадовая спадчына хрысціянства ў Беларусі - падмурак будучыні.| #Иоан_Креститель #Предтеча.Тысячыгадовая спадчына хрысціянства ў Беларусі - падмурак будучыні.| #Иоан_Креститель #Предтеча.Час Назад! Лукашенко Ш0КИРОВАЛ Москву дерзким заявленим! Хворый дед сошел с ума!Час Назад! Лукашенко Ш0КИРОВАЛ Москву дерзким заявленим! Хворый дед сошел с ума!Куды пабягуць прапагандысты і сілавікі ад суду? | Куда побегут прислужники режима Лукашенко от суда?Куды пабягуць прапагандысты і сілавікі ад суду? | Куда побегут прислужники режима Лукашенко от суда?Агульнае дабро - не пірог, які магчыма падзяліць на кавалкі.| #Беларусь_сегодня |#проповедь |#костёлАгульнае дабро - не пірог, які магчыма падзяліць на кавалкі.| #Беларусь_сегодня |#проповедь |#костёлА суддзі хто? Слугі правасуддзя, ці д’ябла?| Свободу политзаключённым.| #Беларусь #костёлА суддзі хто? Слугі правасуддзя, ці д’ябла?| Свободу политзаключённым.| #Беларусь #костёл#Беларусь, як пабіты чалавек, якога пільнуюць бандзіты. | #проповедь #Сцяпан_Латыпаў| #ксёндз#Беларусь, як пабіты чалавек, якога пільнуюць бандзіты. | #проповедь #Сцяпан_Латыпаў| #ксёндз
Яндекс.Метрика