Загрузка страницы

Як прыгожа! Беларусы ў метро спяваюць нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»

Яшчэ адзін прыгожы фармат флэшмобаў з'явіўся ў Беларусі: у гандлёвых цэнтрах, на рынках, у метро, на вакзалах людзі выбіраюць час і месца (людныя), прыходзяць паспяваць «Пагоню» і «Магутны Божа». Паслухайце як беларусы ў метро спяваюць нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня».

Міліцыянераў там звычайна мала — не ведаюць, каго хапаць, каб усё гэта спыніць, толькі разгублена круцяць галовамі. Гэта яшчэ і метафара лета-восені 2020: колькі ні саджайце, усё не заціхае.

Гімн «Пагоня» (караоке-версія): https://youtu.be/a6h9E6jvKvE
Гімн «Пагоня» (Vilnia video): https://youtu.be/KovAyhJfeSo
Гімн «Пагоня» (lyric video): https://youtu.be/gc6VYsjj4AI
Гімн «Пагоня» (праект «Спяваем Годна»): https://youtu.be/nhaBzLqp3OU

Тэкст: Максім Багдановіч
Музыка: Мікола Шчаглоў-Куліковіч

Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах,
Успомню Вострую Браму святую
I ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!

Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!

У бязмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi — гады.
Вы за кiм у пагоню спяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?

Мо яны, Беларусь, паняслiся
За тваiмi дзяцьмi наўздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?

Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?

Бiце ў сэрцы iх — бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць.

Мацi родная, Мацi-Краiна!
Не ўсцiшыцца гэтакi боль.
Ты прабач, ты прымi свайго сына,
За Цябе яму ўмерцi дазволь!

Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

Видео Як прыгожа! Беларусы ў метро спяваюць нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня» канала symbal.by
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
3 сентября 2020 г. 17:35:17
00:02:20
Другие видео канала
ДетиДетей — Гімн моладзіДетиДетей — Гімн моладзіПесняры "Пагоня" ("Pahonia") 1993Песняры "Пагоня" ("Pahonia") 1993Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня» (lyric video)Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня» (lyric video)Спяваем Годна нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»Спяваем Годна нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»Проректор МГЛУ вышел поговорить со студентамиПроректор МГЛУ вышел поговорить со студентамиМилиция ездит по школам и запугивает детей!Милиция ездит по школам и запугивает детей!Узняты бел-чырвона-белы сцяг над ГроднамУзняты бел-чырвона-белы сцяг над ГроднамМинск.  Блокировка дорогМинск. Блокировка дорогБеларусь сегодня.Разъяснительные работы о митингах с школьниками.Новости Беларуси сегодня 3 сентябряБеларусь сегодня.Разъяснительные работы о митингах с школьниками.Новости Беларуси сегодня 3 сентябряЖыве Беларусь ! Мікалай Скорыкаў .Жыве Беларусь ! Мікалай Скорыкаў .Гімны Беларусі - ПагоняГімны Беларусі - ПагоняФлешмоб | В Минске артисты исполняют «Магутны Божа» в неожиданных местахФлешмоб | В Минске артисты исполняют «Магутны Божа» в неожиданных местахАМАП атачыў беларусаў, а яны не спужаліся і спяваюць «Купалінку»АМАП атачыў беларусаў, а яны не спужаліся і спяваюць «Купалінку»О.Молчан - Я.Купала  Молитва исп. В. Мулявин (Песняры)О.Молчан - Я.Купала Молитва исп. В. Мулявин (Песняры)БНР і Рэспубліка Беларусь за 90 сэкундБНР і Рэспубліка Беларусь за 90 сэкундІталійская забастоўка спрацавала | Итальянская забастовка белорусов сработалаІталійская забастоўка спрацавала | Итальянская забастовка белорусов сработалаBelarusian Folk Song — "Pahonia"Belarusian Folk Song — "Pahonia"Люди поют на станции метро «Купаловская» вечером 27 августаЛюди поют на станции метро «Купаловская» вечером 27 августаВелапрабег салідарнасці! У Мінску да аўтамабілістаў далучыліся раварыстыВелапрабег салідарнасці! У Мінску да аўтамабілістаў далучыліся раварысты"Пагоня""Пагоня"
Яндекс.Метрика