Загрузка страницы

ТЫДЗЕНЬ “З КУПАЛАМ У СЭРЦЫ” верш "Беларускім партызанам"

ТЫДЗЕНЬ “З КУПАЛАМ У СЭРЦЫ” 6 июля
Факт шосты
Янка Купала ніколі не меў вадзіцельскіх правоў, затое валодаў унікальнай машынай Chevrolet – адзінай гэтай маркі на тэрыторыі Беларусі ў той час. Трафейны аўтамабіль савецкая ўлада падарыла народнаму паэту Беларусі № 1 у 1939 г. Менавіта на ім класік з’ехаў у пачатку Вялікай Айчыннай вайны з палаючага Мінска, дабраўся да Масквы, а затым і да тылавой Казані.
Мадэль Master DeLux выпускалася кампаніяй Chevrolet толькі на працягу 1937 г. Колькасць – абмежаваная. З канвеера сышло крыху больш за дзве тысячы Master DeLux. У вытворчасці было некалькі варыянтаў гэтай машыны: двухмеснае купэ, спартыўнае купэ на чатыры месцы, двухдзверны седан на пяць месцаў і чатырохдзверны седан на чатыры месцы. Апошні належаў Я. Купалу і гэта досыць рэдкі варыянт мадэлі Chevrolet GA. Магутнасць рухавіка – 85 к. с., максімальная хуткасць – 110 км/г, расход паліва – 14 літраў на 100 км. Колькі з іх захавалася – невядома. Chevrolet паэта захоўваецца ў філіяле музея Янкі Купалы “Ляўкі”. Сёння цана за легенду амерыканскага аўтапрама пачынаецца ад некалькіх соцен тысяч еўра.

А слухаем сёння мы грамадзянска-патрыятычнае пасланне Янкі Купалы – верш “Беларускім партызанам”, які ўвайшоў не толькі ў гісторыю беларускай літаратуры, але і ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Прасякнуты верай у сілу народа і ўпэўненасцю ў непазбежным разгроме фашызму, твор стаў сапраўдным гімнам народных мсціўцаў. У ваенны час ён шмат разоў перадрукоўваўся як брашура, размнажаўся як плакат, скідываўся над беларускімі лясамі як лістоўка. Радкамі верша радыёстанцыя “Савецкая Беларусь” пачынала і заканчвала ў ваенны час сваё вяшчанне.

Видео ТЫДЗЕНЬ “З КУПАЛАМ У СЭРЦЫ” верш "Беларускім партызанам" канала Mogilev Regional Library
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
6 июля 2022 г. 11:45:26
00:02:08
Яндекс.Метрика