Загрузка страницы

#БНР100 Скарб кожнага беларуса! Ролік прысвечаны нацыянальным сімвалам Беларусі і 100-годдзю БНР

Відэаролік «Скарб» створаны https://symbal.by/ і творчым аб’яднаннем «Інакш» ў межах кампаніі #БНР100 да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ды прызнання бел-чырвона-белага сцяга ды герба «Пагоня» дзяржаўнымі сімваламі Беларусі.

Падтрымаць кампанію і далучыцца можна тут: https://symbal.by/prahrama-bnr-100/

Падпішыцеся на наш канал, нам будзе вельмі прыемна, а вы не прапусціце нашыя новыя відэа!

5 снежня 1917 года ў Менску пад бел-чырвона-белым сцягам пачаўся Першы Усебеларускі з’езд, які абвесціў права беларускага народа на самавызначэнне і прыняцце дэмакратычнай формы ўраду.

Першы Усебеларускі з’езд аб’яднаў усе палітычныя партыі, грамадскія і культурныя нацыянальныя арганізацыі і іншыя суполкі, якія тады прадстаўлялі ўвесь наш край — ад Смаленска да Беластока, ад Вільні да Гомеля. Гэта быў першы і самы значны крок у працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці, які прывёў да абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года, без якога магло і не быць сучаснай Рэспублікі Беларусь.

Вядома, што і бел-чырвона-беламу сцягу, і гербу «Пагоня» больш за 100 гадоў, але менавіта ў пачатку XX стагоддзя гэтыя сімвалы, прайшоўшы складаны шлях праз войны, забароны, забыццё, падзелы і знявагі, сталі ў аснове нацыянальнага беларускага адраджэння і канстытуцыйнага афармлення беларускай дзяржаўнасці нашага часу.

І, дзякуючы падзеям 1917-1918 гадоў, ужо напрыканцы XX стагоддзя, у 1991 годзе, бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь. Што б ні адбывалася далей, але статусу першых дзяржаўных сімвалаў незалежнай Беларусі ў іх ужо не адабраць.

У здымках прымалі ўдзел: Уладзімір Боська, Павел Аракелян, Павел Боська, Сафія Сангдэль, Алесь Плотка, Мікалай Сенько, Андрэй Бяляеў, Ягор Зубовіч, Дзяніс Лайкоў, Дар’я Папова, Ігар Шалкуненка.

Падзяка Радыё Свабода і парку «Сула» за дапамогу ў працэсе стварэння гэтага відэароліка.

У аснове сюжэту — легенда з кнігі «Пра герб і сцяг».

Серыя сувенірнай прадукцыі «БНР — 100» і рэчы з нацыянальнымі сімваламі заўжды прадстаўлены ў інтэрнэт-краме Symbal.by, а таксама ў афлайн-краме на праспекце Машэрава, 18.

Сябры, мы доўга і старанна працавалі над гэтым відэаролікам! Будзем удзячныя за яго распаўсюд і папулярызацыю ў інтэрнэт-прасторы!

Видео #БНР100 Скарб кожнага беларуса! Ролік прысвечаны нацыянальным сімвалам Беларусі і 100-годдзю БНР канала symbal.by
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
4 декабря 2017 г. 18:42:19
00:02:39
Другие видео канала
Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня» (Vilnia video)Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня» (Vilnia video)Гісторыя БНР за 7 хвілінаў | История БНР за 7 минутГісторыя БНР за 7 хвілінаў | История БНР за 7 минутКак Пагоня и Бело-красно-белый флаг стали национальными символамиКак Пагоня и Бело-красно-белый флаг стали национальными символамиНацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня» (lyric video)Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня» (lyric video)Эпічная агучка пра 3% і апошнія падзеі ў БеларусіЭпічная агучка пра 3% і апошнія падзеі ў БеларусіСяргей Ціханоўскі заспяваў па-беларуску песню «Разбуры турмы муры»Сяргей Ціханоўскі заспяваў па-беларуску песню «Разбуры турмы муры»Гимн БНР (1920) - "Мы выйдзем шчыльными радами" [Рус суб / Eng subs]Гимн БНР (1920) - "Мы выйдзем шчыльными радами" [Рус суб / Eng subs]Разьвітаньне з Аляксандрам Тарайкоўскім. УЖЫВУЮРазьвітаньне з Аляксандрам Тарайкоўскім. УЖЫВУЮБеларускія гурты запісалі песьню-пратэст | Белорусские музыканты записали песню-протестБеларускія гурты запісалі песьню-пратэст | Белорусские музыканты записали песню-протестКолькі беларусаў за бел-чырвона-белы сцяг? | Сколько белорусов за бело-красно-белый флаг?Колькі беларусаў за бел-чырвона-белы сцяг? | Сколько белорусов за бело-красно-белый флаг?БНР і Рэспубліка Беларусь за 90 сэкундБНР і Рэспубліка Беларусь за 90 сэкундПесняры "Пагоня" ("Pahonia") 1993Песняры "Пагоня" ("Pahonia") 1993Шушкевич: Развал СССР, предательство, КГБ и мерзость режима ЛукашенкоШушкевич: Развал СССР, предательство, КГБ и мерзость режима ЛукашенкоДанчык. Прамова на сьвяткаваньні 75 угодкаў БНР.Данчык. Прамова на сьвяткаваньні 75 угодкаў БНР.Мінчукі пра герб Пагоня: Гэта Лукашэнка, тры багатыры і кадэты ВІДЭААПЫТАНКАМінчукі пра герб Пагоня: Гэта Лукашэнка, тры багатыры і кадэты ВІДЭААПЫТАНКАTOR BAND -  Кто, если не ты?!TOR BAND - Кто, если не ты?!Ідэя змены беларускае сімволікі належала Маскве I Они разорвали бело-красно-белый флагІдэя змены беларускае сімволікі належала Маскве I Они разорвали бело-красно-белый флагРеферендум 1996 года. Как Лукашенко расширял свои полномочияРеферендум 1996 года. Как Лукашенко расширял свои полномочияTOR BAND     Мы - не "народец"!TOR BAND Мы - не "народец"!
Яндекс.Метрика