Загрузка страницы

Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня». Караоке-версія

«Арт Сядзіба» і «Спеўны сход» прадстаўляюць першыя ў гісторыі Беларусі аркестровую фанаграму і караоке-версію нацыянальнага гімна Беларусі «Пагоня».

Падрабязней тут: https://symbal.by/himn-belarus/
Спампаваць бясплатна спеўнікі можна тут: https://symbal.by/spieuniki/

Спадзяемся, што гэта стане добрым пачаткам беларускага спеўнага караоке.

Беларускія музыкі Сяржук Доўгушаў і Аляксандар Ясінскі падрыхтавалі дзве аркестровыя фанаграмы гімна Беларускай Народнай Рэспублікі на словы Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і патрыятычнага гімна на словы Максіма Багдановіча «Пагоня» да святкавання 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Аўтар ідэі і падрыхтоўкі — кіраўнік «Спеўнага сходу» Сяржук Доўгушаў. Аўтарскія аранжыроўкі і запіс зроблены ў Празе кампазітарам і музыкам Аляксандрам Ясінскім. Аўтар караоке-версій — Зміцер Вайноўскі.

Гімн «Пагоня» (Vilnia video): https://youtu.be/KovAyhJfeSo
Гімн «Пагоня» (lyric video): https://youtu.be/gc6VYsjj4AI

Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня»

Словы Максіма Багдановіча
Музыка Міколы Шчаглова-Куліковіча

Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах,
Успомню Вострую Браму святую
I ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!

Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!

У бязмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi — гады.
Вы за кiм у пагоню спяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?

Мо яны, Беларусь, паняслiся
За тваiмi дзяцьмi наўздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?

Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?

Бiце ў сэрцы iх — бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць.

Мацi родная, Мацi-Краiна!
Не ўсцiшыцца гэтакi боль.
Ты прабач, ты прымi свайго сына,
За Цябе яму ўмерцi дазволь!

Ты прабач, ты прымi свайго сына,
За Цябе яму ўмерцi дазволь!

Видео Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня». Караоке-версія канала Арт Сядзіба
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
24 марта 2018 г. 10:38:43
00:03:16
Другие видео канала
Беларусы Вялікабрытаніі спяваюць разам нацыянальны гімн «Пагоня»Беларусы Вялікабрытаніі спяваюць разам нацыянальны гімн «Пагоня»К 80-летию В.Г.Мулявина. ВИА "ПЕСНЯРЫ". Фильм концертК 80-летию В.Г.Мулявина. ВИА "ПЕСНЯРЫ". Фильм концертНацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня» (lyric video)Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня» (lyric video)Нацыянальны гімн Беларусі. Мужчынскі хор «Унія» - Пагоня / Национальный гимн Беларуси. Уния - ПогоняНацыянальны гімн Беларусі. Мужчынскі хор «Унія» - Пагоня / Национальный гимн Беларуси. Уния - ПогоняНацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня» (Vilnia video)Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня» (Vilnia video)Песняры Погоня.FLVПесняры Погоня.FLVBelarusian Folk Song - Pahonia [ENG subs]Belarusian Folk Song - Pahonia [ENG subs]Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь "Пагоня" і "Магутны Божа" на ПИАНИНО+СЛОВЫ+НОТЫНацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь "Пагоня" і "Магутны Божа" на ПИАНИНО+СЛОВЫ+НОТЫГімн свабодных беларусаў «Жыве Беларусь»Гімн свабодных беларусаў «Жыве Беларусь»Спяваем Годна нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»Спяваем Годна нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»Виктор Цой - Группа крови (Караоке)Виктор Цой - Группа крови (Караоке)Гімн БНР «Ваяцкі марш». Мы выйдзем шчыльнымі радамі. Караоке-версіяГімн БНР «Ваяцкі марш». Мы выйдзем шчыльнымі радамі. Караоке-версіяГімны Беларусі - ПагоняГімны Беларусі - ПагоняВольны хор – Мы выйдзем шчыльнымі радамі ("Ваяцкі марш")Вольны хор – Мы выйдзем шчыльнымі радамі ("Ваяцкі марш")Прыгожы ПОП-КАВЭР на "Воины света"! Аня Шаркунова (live in BML)Прыгожы ПОП-КАВЭР на "Воины света"! Аня Шаркунова (live in BML)ЛЮБЭ - Конь (Караоке)ЛЮБЭ - Конь (Караоке)Спяваем годна і разам нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня». Відэаінструкцыя ад Сержука ДоўгушаваСпяваем годна і разам нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня». Відэаінструкцыя ад Сержука ДоўгушаваДанчык - Пагоня (1990)Данчык - Пагоня (1990)Белорусская народная песня - "Погоня"Белорусская народная песня - "Погоня"
Яндекс.Метрика