Загрузка страницы

Максім Знак спявае аўтарскую песню «Годнасць ды воля»

Песню «Годнасць ды воля» Максім Знак напісаў гэтым летам і ўпершыню публічна выканаў на вялікім мітынгу ў Мінску 30 ліпеня.

Ніжэй мы апублікавалі тэкст песні і акорды. Давайце зайграем песню Максіма Знака разам! Вашыя запісы дасылайце на e-mail symbalby@gmail.com (файлы ці адразу спасылкі на ютуб).

Чакаем вашыя відэазапісы, каб зрабіць ролік, у якім разам збярэм розныя выкананні гэтай песні. Максім будзе вельмі рады, калі пачуе, як мы ўсе спяваем ягоную песню!

G D G C D
Гэта будзе звычайны дзень
Жоўтае сонца і неба блакітнае,
G D G C D
Толькі ў вачох людзей
зноў надзея нікім не забітая.
Em Bm C D
Будуць глядзець наўкол
І разумець, што ўсё памяналася,
Em Bm C D
Будзе ў вачох любоў,
бо без любві б і не атрымалася.

G Em C D
Быць сабою, што можа быць прасцей.
G Em C D
Жыць з любоўю ў павазе да людзей.
C D G Em
Болей ня хлусіць і не баяцца ніколі, ніколі, ніколі.
C D Em (апошні – G)
Болей ніколі не пазбаўляцца годнасці ды волі.

G D G C D
Зараз здаецца нам усё непахіснае і маналітнае,
G D G C D
Але дрыжыць сцяна, падае долу тынкоўка адбітая.
Em Bm C D
Хтосьці адкажа — не, хопіць сумленнага слова аднога
Em Bm C D
І не стаяць сцяне і не баяцца болей нічога.

G Em C D
Быць сабою, што можа быць прасцей.
G Em C D
Жыць з любоўю і павагай да людзей.
C D G Em
Болей ня хлусіць і не баяцца ніколі, ніколі, ніколі.
C D Em (апошні – G)
Болей ніколі не пазбаўляцца годнасці ды волі

G D G C D
Гэта будзе звычайны дзень
Можа праз месяц, а можа і заўтра.
G D G C D
Сонца прагоніць цень,
Толькі яшчэ пачакаць крыху варта.
Em Bm C D
Каб гэты дзень настаў —
Рабі што належыць і будзе, што будзе.
Em Bm C D
Каб гэты дзень настаў — будзь беларусам
І разам мы будзем.

G Em C D
Быць сабою, што можа быць прасцей.
G Em C D
Жыць з любоўю ў павазе да людзей.
C D G Em
Болей ня хлусіць і не баяцца ніколі, ніколі, ніколі
C D Em (апошні – G)
Болей ніколі не пазбаўляцца годнасці ды волі

Годнасці ды волі!

Просім падпісацца на нашыя сацсеткі, дзе мы шчыра расказваем праўду:

https://instagram.com/symbalby/
https://facebook.com/symbalby/
https://t.me/symbalby
https://twitter.com/symbalby
https://vk.com/symbal_by
https://ok.ru/symbalby
https://youtube.com/symbalbybelarus
https://tiktok.com/@symbalby

Видео Максім Знак спявае аўтарскую песню «Годнасць ды воля» канала symbal.by
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
25 сентября 2020 г. 22:12:29
00:03:26
Яндекс.Метрика